be

Хадановіч Андрэй

Хадановіч Андрэй

Андрэй Хадановіч – паэт, перакладчык паэзіі, эсэіст.

Нарадзіўся 13 лютага 1973 ў Мінску. Скончыў філфак i аспірантуру пры БДУ. Выкладае замежную (французкую) літаратуру на філалагічным факультэце ў БДУ.

Першая кніга А. Хадановіча "Листи з-під ковдри" (2002) выйшла ў перакладзе на ўкраінскую мову. Пачынаючы з 2003 году ледзь не штогод выходзяць яго зборнікі паэзіі: "Старыя вершы" (Менск: Логвінаў, 2003), "Лісты з-пад коўдры" (Менск: Логвінаў, 2004), "Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі" (Менск: Логвінаў, 2005), "From Belarus with Love" (Київ: Факт, 2005), "Сто лі100ў на tut.by" (Мінск: Выдавецтва "Наша Ніва", 2006), аўдыёкніга вершаў і перакладаў "Абменнік" (Выдавецтва "Наша Ніва", 2007, музычны акампанемент да вершаў падабраў Дзмітры Дзмітрыеў). У 2008 годзе пабачыў сьвет зборнік вершаў "Бэрлібры", у 2010 - "Несымэтрычныя сны". У 2011 ва ўкраінскіх перакладах выйшла дзіцячая кніжка "Нататкі таткі", па-беларуску была выдадзеная ў 2015 годзе. У 2013 годзе выйшла кніга выбраных перакладаў "Разам з пылам". У 2016 - кніга паэзіі "Цягнік Чыкага-Токіё".

Перакладае на беларускую мову творы ўкраінскіх, польскіх, французскіх, амерыканскіх, расійскіх паэтаў і празаікаў, напр., Шарля Бадлера, Леанарда Коэна, Юрыя Андруховіча і іншых. Ягоныя вершы і эсэ перакладзеныя на дзясятак еўрапейскіх моваў.

Хадановіч Андрэй. Выданьні

Дзікае паляванне караля Стаха

Дзікае паляванне караля Стаха

Вершы да оперы
Хадановіч Андрэй

Вершы Андрэя Хадановіча да оперы “Дзікае паляванне караля Стаха” паўсталі ў супрацы паэта з кампазітаркай Вольгай Падгайскай, якая напісала новы музычны твор паводле культавай аповесці Уладзіміра Караткевіча. Прэм’ера адбылася ў верасні 2023 года ў Лондане на сцэне міжнароднага цэнтра мастацтваў Barbican... Болей »

Вершы 30zł

Вершы


Хадановіч Андрэй

Андрэй Хадановіч (нар. 1973) беларускі паэт, перакладчык, літаратуразнаўца, бард. Лаўрэат шэрагу беларускіх і замежных літаратурных прэмій. Яго творчасць вызначаецца багаццем і разнастайнасцю мовы, стылістычнымі эксперыментамі ды іранічнасцю стылю.... Болей »

На беразе волі

На беразе волі


Хадановіч Андрэй

Андрэй Хадановіч - паэт, перакладчык, эсэіст, выкладчык літаратуры. Нарадзіўся ў 1973 г. у Менску. Аўтар дзесяці зборнікаў «дарослай» паэзіі, а тасама адной кнігі вершаў для дзяцей. Вершы перакладаліся на пятнаццаць моваў і выходзілі асобнымі кнігамі ва Украіне, Польшчы, Швэцыі. Перакладае паэзію з францускай... Болей »

Zabawy fantomowe

Zabawy fantomowe

Фантомныя радасьці
Chadanowicz Andrej

Andreja Chadanowicza przedstawiać w Polsce, a zwłaszcza w Krakowie nie trzeba. Urodzony w 1973 roku, absolwent i pracownik naukowy Uniwersytetu Białoruskiego w Mińsku (romanista z wykształcenia), przez wiele lat nauczyciel słynnego białoruskiego Liceum, jako autor 10 własnych tomów wierszy od dawna uznawany... Болей »

Школа травы
pdf

Школа травы

кніга вершаў
Хадановіч Андрэй

У кнігу ўвайшлі новыя тэксты Андрэя Хадановіча, напісаныя ў 2017-2019 гг. Зборнік складаецца з 55 вершаў, а таксама – на правах эпіграфаў да кожнага раздзела – пяці перакладаў важных для кнігі паэтычных твораў. Аўтар вандруе ў прасторы і блукае ў часе, сумоўнічае з класікай і лістуецца са Святым Мікалаем... Болей »

Цягнік Чыкага-Токіё
pdf

Цягнік Чыкага-Токіё

падарозныя песьні з карцінкамі і акордамі
Хадановіч Андрэй

Новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча – амаль кругасьветнае падарожжа ў таварыстве мёртвых паэтаў, жывых празаікаў і перакладзеных бардаў, каліфарнійскіх геяў ды ісляндзкіх гейзэраў, шэрых аёўскіх вавёрак і чырвоных латыскіх стралкоў. Аўтар раскажа пра сьвяты працоўных амэрыканцаў і будні айчынных дармаедаў... Болей »

Дэжа вю: перавыбранае
pdf

Дэжа вю: перавыбранае

Вершы
Хадановіч Андрэй

Нарадзіўся ў 1973 годзе ў Мінску. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1995) і аспірантуру БДУ па спецыяльнасці замежная літаратура (1999). Выкладае ў БДУ гісторыю французскай літаратуры. Напачатку 2000-х настаўнічаў у Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Кіраўнік «Перакладчыцкай майстэрні»... Болей »

Разам з пылам
pdf

Разам з пылам

Калекцыя перакладаў
Хадановіч Андрэй

Перакладчык шчыра ўдзячны Марыне Шодзе, а таксама Юрасю Бушлякову, Міколу Раманоўскаму, Валянціну Акудовічу, Адаму Паморскаму, Лявону Баршчэўскаму, Уладзімеру Арлову, Галіне Сініле, Сяргею Карчыцкаму, Марыі Мартысевіч, Антону Францішку Брылю, Ганне Янкуце, Кацярыне Маціеўскай, Юлі Цімафеевай, Антону... Болей »

Несымэтрычныя сны
pdf mp3

Несымэтрычныя сны


Хадановіч Андрэй

У новай кнізе Андрэя Хадановіча сабраныя вершы, напісаныя збольшага ў 2008–2009 гадах. Некаторыя тэксты былі напісаныя раней, але не ўваходзілі ў папярэднія кнігі аўтара. У зборнік уключаная таксама драматычная паэма "Дзяды". Да кнігі далучаны дыск з 13-цю тэкстамі ў аўтарскім чытаньні і музычнай аранжыроўкай... Болей »

Бэрлібры
pdf

Бэрлібры

Гісторыя ў чатырох фільмах
Хадановіч Андрэй

Тэрмін “бэрлібр” прыдумалі мае сябры Ўладзімер Арлоў і Марыйка Мартысевіч для маіх бэрлінскіх вэрлібраў. З таго часу я яшчэ пару разоў пабываў у Бэрліне дый іншых гарадох, дзе працягваў пісаць у азначаным жанры. Скончылася тым, што “бэрлібры” сталі прыдумляцца нават у Менску. Карыстаюся нагодай выразіць... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org