- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча – амаль кругасьветнае падарожжа ў таварыстве мёртвых паэтаў, жывых празаікаў і перакладзеных бардаў, каліфарнійскіх геяў ды ісляндзкіх гейзэраў, шэрых аёўскіх вавёрак і чырвоных латыскіх стралкоў. Аўтар раскажа пра сьвяты працоўных амэрыканцаў і будні айчынных дармаедаў, пакажа, як галяндзкія чыпсы ператвараюцца ў дзюймовачку, барсэлёнскія галубы – у папугаяў, а беларускія літары – у грузінскія. Падарожжа пачынаецца ў Парыжы, дзе няма 38 тралейбуса, і закан чваецца ў Менску, дзе ён ёсьць. Напрыканцы, як заўжды, хэпі-энд і Каляды.