- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Андрэй Хадановіч – паэт, перакладчык паэзіі, эсэіст.
Нарадзіўся 13 лютага 1973 ў Мінску. Скончыў філфак i аспірантуру пры БДУ. Выкладае замежную (французкую) літаратуру на філалагічным факультэце ў БДУ.
Першая кніга А. Хадановіча "Листи з-під ковдри" (2002) выйшла ў перакладзе на ўкраінскую мову. Пачынаючы з 2003 году ледзь не штогод выходзяць яго зборнікі паэзіі: "Старыя вершы" (Менск: Логвінаў, 2003), "Лісты з-пад коўдры" (Менск: Логвінаў, 2004), "Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі" (Менск: Логвінаў, 2005), "From Belarus with Love" (Київ: Факт, 2005), "Сто лі100ў на tut.by" (Мінск: Выдавецтва "Наша Ніва", 2006), аўдыёкніга вершаў і перакладаў "Абменнік" (Выдавецтва "Наша Ніва", 2007, музычны акампанемент да вершаў падабраў Дзмітры Дзмітрыеў). У 2008 годзе пабачыў сьвет зборнік вершаў "Бэрлібры", у 2010 - "Несымэтрычныя сны". У 2011 ва ўкраінскіх перакладах выйшла дзіцячая кніжка "Нататкі таткі", па-беларуску была выдадзеная ў 2015 годзе. У 2013 годзе выйшла кніга выбраных перакладаў "Разам з пылам". У 2016 - кніга паэзіі "Цягнік Чыкага-Токіё".
Перакладае на беларускую мову творы ўкраінскіх, польскіх, французскіх, амерыканскіх, расійскіх паэтаў і празаікаў, напр., Шарля Бадлера, Леанарда Коэна, Юрыя Андруховіча і іншых. Ягоныя вершы і эсэ перакладзеныя на дзясятак еўрапейскіх моваў.
Андрэй Хадановіч - паэт, перакладчык, эсэіст, выкладчык літаратуры. Нарадзіўся ў 1973 г. у Менску. Аўтар дзесяці зборнікаў «дарослай» паэзіі, а тасама адной кнігі вершаў для дзяцей. Вершы перакладаліся на пятнаццаць моваў і выходзілі асобнымі кнігамі ва Украіне, Польшчы, Швэцыі. Перакладае паэзію з францускай... Болей »
Andreja Chadanowicza przedstawiać w Polsce, a zwłaszcza w Krakowie nie trzeba. Urodzony w 1973 roku, absolwent i pracownik naukowy Uniwersytetu Białoruskiego w Mińsku (romanista z wykształcenia), przez wiele lat nauczyciel słynnego białoruskiego Liceum, jako autor 10 własnych tomów wierszy od dawna uznawany... Болей »
У кнігу ўвайшлі новыя тэксты Андрэя Хадановіча, напісаныя ў 2017-2019 гг. Зборнік складаецца з 55 вершаў, а таксама – на правах эпіграфаў да кожнага раздзела – пяці перакладаў важных для кнігі паэтычных твораў. Аўтар вандруе ў прасторы і блукае ў часе, сумоўнічае з класікай і лістуецца са Святым Мікалаем... Болей »
Новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча – амаль кругасьветнае падарожжа ў таварыстве мёртвых паэтаў, жывых празаікаў і перакладзеных бардаў, каліфарнійскіх геяў ды ісляндзкіх гейзэраў, шэрых аёўскіх вавёрак і чырвоных латыскіх стралкоў. Аўтар раскажа пра сьвяты працоўных амэрыканцаў і будні айчынных дармаедаў... Болей »
Перакладчык шчыра ўдзячны Марыне Шодзе, а таксама Юрасю Бушлякову, Міколу Раманоўскаму, Валянціну Акудовічу, Адаму Паморскаму, Лявону Баршчэўскаму, Уладзімеру Арлову, Галіне Сініле, Сяргею Карчыцкаму, Марыі Мартысевіч, Антону Францішку Брылю, Ганне Янкуце, Кацярыне Маціеўскай, Юлі Цімафеевай, Антону... Болей »
Нарадзіўся ў 1973 годзе ў Мінску. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1995) і аспірантуру БДУ па спецыяльнасці замежная літаратура (1999). Выкладае ў БДУ гісторыю французскай літаратуры. Напачатку 2000-х настаўнічаў у Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Кіраўнік «Перакладчыцкай майстэрні»... Болей »
У новай кнізе Андрэя Хадановіча сабраныя вершы, напісаныя збольшага ў 2008–2009 гадах. Некаторыя тэксты былі напісаныя раней, але не ўваходзілі ў папярэднія кнігі аўтара. У зборнік уключаная таксама драматычная паэма "Дзяды". Да кнігі далучаны дыск з 13-цю тэкстамі ў аўтарскім чытаньні і музычнай аранжыроўкай... Болей »
Тэрмін “бэрлібр” прыдумалі мае сябры Ўладзімер Арлоў і Марыйка Мартысевіч для маіх бэрлінскіх вэрлібраў. З таго часу я яшчэ пару разоў пабываў у Бэрліне дый іншых гарадох, дзе працягваў пісаць у азначаным жанры. Скончылася тым, што “бэрлібры” сталі прыдумляцца нават у Менску. Карыстаюся нагодай выразіць... Болей »
Насамрэч вершаў у кнізе ня сто, а сто дзесяць. Пра гэта ж у караценькай прадмове піша і сам аўтар: "У кнізе сабраныя вершы, напісаныя збольшага ўвосень і ўзімку 2004 году й дапоўненыя пазьнейшымі тэкстамі. Дапоўненыя настолькі, што лістоў выйшла болей за сто – прашу прабачэньне ў аматараў круглых лікаў... Болей »