be

Дранчук Валеры

Дранчук Валеры

Валеры Дранчук нарадзіўся 9 жніўня 1951 г. на хутары Гавязна (да 1939 аднайменны фальварак) паміж Стоўбцамі і Нясвіжам, на ціхай рачулцы Гавязнянцы, што ўпадае ў Нёман. Журналіст, літаратар. Закончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт. Працаваў у раённых газетах і газеце “Звязда”, у сакратарыяце Вярхоўнага Савета і Кабінеце Міністраў, у часопісах “Беларусь” і “Родная прырода”. Фотаграфік, дызайнер, выдавец. Выкладаў курс фотарэжысуры на факультэце журналістыкі. Займаўся школьна-педагагічнай практыкай, арганізаваў на родным хутары дзіцячую студыю экалагічнай пленэрыстыкі, праводзіў пленэры “Маляўнічая Бацькаўшчына”. З 1995 выдаваў першую прыватную экалагічную газету «Белавежская пушча», з 2000 ажыццяўляе выданне каляндарнай серыі “Маляўнічая Бацькаўшчына”. “Зялёны” актывіст. З 2001 кіраўнік грамадскай экалагічнай ініцыятывы “ТЕRRА-Канвенцыя” (абарона краявіду ў міжнародным кантэксце), аўтар грамадзянскіх ініцыятыў і праектаў на абарону Белавескага лесу і беларускай прыроды (прэс-туры на месца здарэнняў, прэс-канферэнцыі, выпуск інфармацыйных бюлетэняў “ТЕRRА-Канвенцыя”, “Ave-парк”, інш.).

Лаўрэат нацыянальнай прэміі Генры Форда “За захаванне культурнай спадчыны і навакольнага асяроддзя” (1999) і літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча (Беларускі ПЭН-цэнтр, 2001).

Мае сына Цімафея і дачку Юлію. З 2016 жыве ў Нясвіжы

Дранчук Валеры. Выданьні

Каляндар 2021
pdf

Каляндар 2021

Жыве Беларусь! Выбранае 2001-2021
Дранчук Валеры

Каляндар 2021 складзены з папярэдніх, больш як двух дзясяткаў календароў, якія пабачылі свет на працягу 2001 - 2021 гадоў. Усе яны аб’яднаныя тэмай беларускага маляўнічага свету, найперш краявіду, яго прыроднага багацця і раснастайнасці: палёў, лясоў, паветраных даляў, водных крыніц. Гэта радасць і стымул... Болей »

Мае кантрапункты. За акіянам i дома. Ахова нацыянальных паркаў i месцаў дзікай прыроды ў ЗША
pdf

Мае кантрапункты. За акіянам i дома. Ахова нацыянальных паркаў i месцаў дзікай прыроды ў ЗША


Дранчук Валеры

У кнізе больш за 150 фатаграфій, падаецца публіцыстычны каментар з актуальней падставай i пазнавальным этыка-філасофскім зместам. Для шырокага кола чытачоў.... Болей »

Кажу дзецям...

Кажу дзецям...

Прысвячэнне Платону
Дранчук Валеры

Першая кніжка аўтарскай серыі «Ліцэй» напісана ў жанры лірычнай дыдактыкі — навучальна-пазнавальных лірычных эцюдаў. Удадатку міжнародныя дакументы экалагічнай стратэгіі, прыватныя прэзентацыі аўтара, ілюстрацыйны матэрыял.... Болей »

Белавежская пушча. Рэзалюцыя SOS
pdf

Белавежская пушча. Рэзалюцыя SOS

Хроніка красы і змагання. 1995-200?
Дранчук Валеры

Кніга належыць пяру вядомага аўтара — публіцыста, заснавальніка, выдаўца і галоўнага рэдактара аўтарскай газеты «Белавежская пушча» В. Дранчука. Змест выдання складаюць больш як 50 публікацый: артыкулы, інтэрв’ю, кароткія паведамленні, каментарыі, пасланні ў міжнародныя арганізацыі, лісты і дзённікі... Болей »

Нясвіж

Нясвіж


Дранчук Валеры

Пакуль горад захоўвае хоць адпу адмету сваёй маладосці, ён не скарыўся ўзросту. Таму і выглядае Нясвіж юнаком. нягледзячы на стагоддзі. 3 гэткаю супярэчлшасцю мусіш такі згадзіцца і, уважаны неспадзяванай высновай, пачынаеш лепш узірацца ў абрысы ацалелай тут старасвеччыны, якая — цур, зноў жа парадокс!... Болей »

Крыніца 6 (12) 1994
pdf djvu

Крыніца 6 (12) 1994

Штомесячны культуралагічны часопіс

Часопіс “Крыніца” пачаў выходзіць з 1989 году пад кіраўніцтвам Уладзіміра Някляева. На той момант вакол выдання згуртаваліся найбольш яскравыя беларускія паэты, празаікі, мастакі, музыкі. 1989-1994: выданне пазіцыянуе сябе як масавы грамадска-палітычны часопіс, паступова нарошчваючы ўласна літаратурна-мастацкую... Болей »

Беларусь (часопіс) 6 (618) 1990

Беларусь (часопіс) 6 (618) 1990

штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

Новы Запавет. Багданава Галіна, Травесці Вайцяшонак Марыя, Чаму крот чорны Гальпяровіч Навум, Вершы. Дранчук Валерый, Ровар імчыць на "чырвоны" Жалязоўскі Анатоль, Давайце падумаем цвяроза Жарнасек Ірына, Прад вечнасцю Зінкевіч Галіна, Беларускія кветкі Карызна... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org