- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аксён Пракопавіч сядзеў на кухні i паглыблена чытаў кнігу на нямецкай мове з мноствам матэматычных формул. Не, не проста чытаў, як раман, a ўдумліва вывучаў, рашаў задачы, выпісваў ix у агульны сшытак. Час ад часу ў захапленні цмокаў языком, зрэдку хмурыўся, яўна дакараючы ці то аўтараў, ці то сябе, што не дайшоў да такога. Не лічыў, што ён авалодаў усімі таямніцамі навукі навук — вышэйшай матэматыкі — яны ж невычарпальныя. Нямала адкрыў сам i яго калегі — вучоныя іншых краін. I вось яшчэ адно цікавае адкрыццё зрабілі нямецкія вучоныя, муж i жонка, i, як сказана ў прадмове, паднеслі нечаканы сюрпрыз. Вельмі шкадаваў, што калега Гукавец даў яму кнігу на адну ноч. Жмот. Знарок, каб падражніць яго, раззадорыць, нагнаць зайздрасць: ты лічыў, што ты бог гэтых формул, а ты — усяго вучань, глядзі, што падносяць невядомыя немцы. (фрагмент)