be

Шамякін Іван

Іван Шамякін нарадзіўся 30.01.1921 г. у вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці.

Скончыў Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў (1940 г.). У 1940-1945 гг. у Савецкай Арміі – камандзір гарматы, затым камсорг дывізіёна. Удзельнічаў у баях пад Мурманскам, у вызваленні Польшчы, у баях на Одэры. У час Вялікай Айчыннай вайны выступаў у армейскай газеце «Часовой Севера» з нарысамі і вершамі.

У 1945-1948 гг. настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка Церахаўскага раёна. З 1946 г. вучыўся на завочным аддзяленні Гомельскага педагагічнага інстытута. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1950 г.). Працаваў старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, галоўным рэдактарам альманаха «Советская Отчизна». З 1954 г. - намеснік старшыні, з 1966 г. - сакратар, з 1968 г. - другі сакратар, з 1971 г. - першы намеснік старшыні, у 1976-1980 гг. - першы сакратар праўлення СП БССР. З 1980 г. - галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». У 1963 г. як сябра дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XVIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1963-1985 гг.) і СССР (1980-1989 гг.). Старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1971-1985 гг.). Член-карэспандэнт АН БССР. Сябра СП СССР з 1947 г.

Герой Сацыялістычнай Працы (1981 г.). Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны», медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі.

Народны пісьменнік БССР (1972 г.). Аўтар шматлікіх раманаў, апавяданняў, аповесцяў і твораў. Аўтар сцэнарыяў тэлеспектакляў і кінафільмаў. Аўтар кніг публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951 г.), Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1959 г.), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1968 г.), Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР (1978 г.), Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне тэатральнага мастацтва, кінематаграфіі, радыё і тэлебачання (1982 г.).

Памёр у 2004 годзе. Пахаваны на Ўсходніх могілках у Мінску. У гонар пісьменьніка названая адна з вуліц Мінска.

Шамякін Іван. Выданьні

Трывожнае шчасце
epub fb2 mobi pdf

Трывожнае шчасце

Пенталогія
Шамякін Іван

У пенталогіі «Трывожнае шчасце» народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін на аснове ўласна перажытага паказаў лёс усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны і ў нялёгкіх пасляваенных умовах аднаўляла родны край.... Болей »

Слаўся, Марыя!
epub

Слаўся, Марыя!

Аповесць
Шамякін Іван

Пасля таго ўжо, як я праводзіў у апошні шлях маю незабыўную Машу, жонку i найлепшага сябра, я прачытаў у Буніна, здаецца, у «Деревне», герой чытае ў свяшчэннай кнізе (няма, аднак, зноскі, з якога гэта Евангелля ці апостальскага паслання): «Плачу и рыдаю, егда помышляю смерть и вижу в гробе лежащую по... Болей »

Пошукі прытулку
epub

Пошукі прытулку

Аповесць
Шамякін Іван

Прачнуўся Ігнат Андрэевіч як пасля глыбокага наркозу. Не адразу выходзіў з небыцця. Ранкам ён чуў за сцяной галасы сына i нявесткі. Глухія галасы. Яны на нейкае імгненне разбудзілі яго, i тут жа ён зноў заснуў i не чуў, як Андрэй адыходзіў на працу. Сын усё ўмеў рабіць ціха i непрыкметна. Прафесія навучыла... Болей »

Абмен
epub

Абмен

Аповесць
Шамякін Іван

Аксён Пракопавіч сядзеў на кухні i паглыблена чытаў кнігу на нямецкай мове з мноствам матэматычных формул. Не, не проста чытаў, як раман, a ўдумліва вывучаў, рашаў задачы, выпісваў ix у агульны сшытак. Час ад часу ў захапленні цмокаў языком, зрэдку хмурыўся, яўна дакараючы ці то аўтараў, ці то сябе... Болей »

Губернатар
epub

Губернатар

Аповесць
Шамякін Іван

Дзве «Волгі» імчалі па вузкай шашы, што разразала густы лес. У святле фар гонкія сосны выглядалі фантастычна-казачнымі: густабронзавыя ствалы, серабрыстая, як запарошаная інеем, ігліца галін у недасягальнай вышыні. А там, куды фары не закідвалі снапы святла, вісела цяжкае чорнае пакрывала жнівеньскай... Болей »

У засені палаца
epub

У засені палаца

Аповесць
Шамякін Іван

У паходзе за пакупкамі яны заўсёды спрачаліся. Дарога ў дальні ад ix дома магазін, «чалавечы», як называла яго Галіна Пракопаўна, ішла міма шыкоўнага прыватнага супермаркета. Але сама Галіна ніколі не заходзіла туды. Адно расстройства — ад таго, што там прадавалі i чаго яна не магла купіць: мала ў кішэні... Болей »

Пошукі прытулку
pdf epub

Пошукі прытулку

Аповесці
Шамякін Іван

У кнігу народнага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайшлі новыя творы: аўтабіяграфічная аповесць «Слаўся, Марыя!», прысвечаная жонцы; «Губернатар», галоўнымі героямі якой з'яўляюцца сам губернатар і яго памочнік-пралаза, што змог арганіза ваць яму і выбары, і «каханне», і яго ж забойства; «Пошукі прытулку»... Болей »

Промні маленства

Промні маленства

Апавяданні
Шамякін Іван

"Мяркуючы па ўспамінах маці, мне ішоў чацвёрты год. Я цяжка перахварэў на адзёр. Калі ачуняў, мяне выпусцілі з хаты ў двор. Стаяла снежная зіма, здаецца, што ў маленстве ўсе зімы былі снежныя. Дзень быў сонечны. Снег іскрыўся, сляпіў вочы. I ўвесь свет пасля хваробы ўяўляўся абноўленым, прыгажэйшым.... Болей »

Зона павышанай радыяцыі
epub

Зона павышанай радыяцыі

Аповесць
Шамякін Іван

У гэтым лесе прайшла частка майго маленства i юнацтва, хоць юнацтва дзялілася паміж лесам i горадам, дзе я вучыўся. Лес цягнуў на выхадныя. А можа, не лес? Студэнцкі голад гнаў у бацькоўскі дом, каб захапіць там кавалак сала, галку масла i пяцёрку — дзесятку рублёў. Не, любіў я лес i незвычайную любоў... Болей »

Выкармак
epub

Выкармак

Аповесць
Шамякін Іван

Сакратар райкома камсамола Уладлен Супец паставіў сабе за мэту стаць пісьменнікам. Да літаратуры яго цягнула даўно, яшчэ ў школе сачыняў вершыкі, штук пяць надрукаваў у піянерскіх газетах. Але бацька i маці пагасілі мастацкі агеньчык: прымусілі паступіць на факультэт эканомікі. Не таму што хацелі, каб... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org