- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У паходзе за пакупкамі яны заўсёды спрачаліся. Дарога ў дальні ад ix дома магазін, «чалавечы», як называла яго Галіна Пракопаўна, ішла міма шыкоўнага прыватнага супермаркета. Але сама Галіна ніколі не заходзіла туды. Адно расстройства — ад таго, што там прадавалі i чаго яна не магла купіць: мала ў кішэні месцілася грошай. Можна, канечне, спусціць адразу дзве пенсіі, парадаваць страўнікі. А пасля? Лажыся i памірай? Але паміраць яшчэ рана. На лепшае жыццё спадзявання няма. Аднак, пакуль ёсць хлеб i кефір, — жыві. I радуйся. Унукам яшчэ трэба памагчы. У дачкі яны добра накормленыя. А сын... Ды ўнучка Ленка прыбягае з універсітэта, каб пасёрбаць бабулінай капусты. А бабуля ўмее «з тапара» згатаваць наварысты боршч ці суп. (фрагмент)