- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасля таго ўжо, як я праводзіў у апошні шлях маю незабыўную Машу, жонку i найлепшага сябра, я прачытаў у Буніна, здаецца, у «Деревне», герой чытае ў свяшчэннай кнізе (няма, аднак, зноскі, з якога гэта Евангелля ці апостальскага паслання): «Плачу и рыдаю, егда помышляю смерть и вижу в гробе лежащую по образу божию созданную нашу красоту, безобразную, безгласную, не имеющую вида...» Уразіла моцна, але згадзіцца, што ў труне ляжала безобразное, я не мог i не магу дагэтуль, хоць учора адбыліся саракавіны. I ў труне, пасля сямі месяцаў (як выяўлена хвароба) цяжкой невылечнай хваробы — лейкоза — яна была для мне прыгожай. Я халадзею ад уяўлення магілы. Але бачу яе ва ўсіх сваіх успамінах, думах толькі жывой — по «образу божию созданную красоту». (фрагмент)