be
epub

Губернатар

Шамякін Іван
Аповесць

Дзве «Волгі» імчалі па вузкай шашы, што разразала густы лес. У святле фар гонкія сосны выглядалі фантастычна-казачнымі: густабронзавыя ствалы, серабрыстая, як запарошаная інеем, ігліца галін у недасягальнай вышыні. А там, куды фары не закідвалі снапы святла, вісела цяжкае чорнае пакрывала жнівеньскай ночы. Зоркі можна было ўбачыць, глянуўшы ўбок, у вузкія прагаліны паміж дрэвамі. Пад імі ўнізе, вырываючыся з святла, цемра застывала, бы смала. I здавалася, што ўвесь белы свет счарнеў, скамянеў i назаўсёды пазбавіўся святла i жыцця. У такім суседстве святла i цемры было штосьці іррэальнае, фантастычнае. Гэта i ўзбуджала, i страшыла, i як бы адрывала ад зямнога жыцця. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Шамякін Іван
Выдаўцы і выдавецтвы: Юнацтва
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2001
  • Выдавец: Юнацтва
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2001 by Іван Шамякін
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Шамякін Іван, Пошукі прытулку. Аповесці, — Мінск: Юнацтва, 2001. — 350 с. У кнігу народнага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайшлі новыя творы: аўтабіяграфічная аповесць «Слаўся, Марыя!», прысвечаная жонцы; «Губернатар», галоўнымі героямі якой з'яўляюцца сам губернатар i яго памочнік-пралаза, што змог арганізаваць яму i выбары, i «каханне», i яго ж забойства; «Пошукі прытулку» — пра пажылога чалавека, якому не было дзе прытуліцца на старасці гадоў; «У засені палаца» — пра сучаснага бізнесмена, i «Абмен» — пра цікавыя жыццёвыя калізіі закаханых.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org