- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Той тэлефон я яшчэ доўга не мог адрамантаваць. Падклейваў яго, замотваў ізаляцыйнай стужкай. У ім нешта ўвесь час адыходзiла, ён то званiў, то не званiў. Вядома, што ў гэтых маiх пакутах лягчэй за ўсё абвiнавацiць амерыканцаў, але цi правільна тое было б з майго боку? Неяк у суботу вечарам патэлефанавала сястра. Сказала, што прыходзiў Мiкола Малусевiч з нейкiм лістом з Амерыкi. Быццам у Калiфорнii адшукалiся ягоныя сваякi, якiя ў блiжэйшыя днi будуць тэлефанаваць, і што, маўляў, спатрэбiцца мая дапамога. Назаўтра з ранiцы Мiкола павінен сам зайсцi і падрабязна ўсё расказаць. Я не стаў удакладняць дэталяў, паклаў трубку і выйшаў у двор, разважаючы пра непрадказальнасць вясковага жыцця і часам пра незвычайную ролю ў ім мясцовага настаўнiка. (фрагмент)