- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Юры Несцярэнка - беларускі пісьменнік і музыкант. Нарадзіўся ў 1965 годзе на Быхаўшчыне. Скончыў Мінскі інстытут культуры. Стваральнік музычных гуртоў “White Night Blues” (Блюз Белай Ночы) і “Nіestary Band”. Удзельнік шматлікіх міжнародных фестываляў, аўтар сольных альбомаў. Як празаік, публіцыст і перакладчык друкаваўся ў выданнях “Маладосць”, “Дзеяслоў”, “Тэрмапілы”, “Бярозка”, “Літаратурная Беларусь”, “Літаратура і мастацтва”, “Верасень”, як аглядальнік і музычны крытык -- у газетах “Няміга”, “Музыкальная газета”, часопісе “Jazz-квадрат” і шмат інш. Празаічныя творы змешчаны ў альманаху “Брама”, зборніку “Літаратурнае прадмесце”. Аўтар кніг “Звычайны шоу-бізнес” (Мінск, “Кнігазбор” 2015”), “Маё мястэчка ў часе і прасторы” (Мінск, выдавецтва”Колас”, 2015)
Жыве ў Бялынічах.
Жыццё поўніцца загадкамі і сакрэтамі. І мы з маленства імкнёмся спазнаць іх. Гэтая кніга – скарбонка з 180 загадак пра наш неверагодны свет. З дапамогай яе дзеці змогуць узбагаціць веды пра наваколле. Тут і пра звяроў, і пра расліны, і пра птушак, і пра ягады… І ўсё – на роднай мове. Бонусам да загадак... Болей »
Як бы ні называлася гэтая мясцовасць на працягу сваёй доўгай гісторыі – ці мяжа дрыгавічскіх і крывічоўскіх уладанняў, ці ўласнасць Друцкага княства, ці мястэчка ў складзе Цяцерынскай воласці, якое, да таго ж, належала ў розныя часы да Аршанскага павета ці Мсціслаўскага ваяводства, потым нейкі час існавала... Болей »
Даследуючы мінуўшчыну і сучаснасць родных Бялыніч, музыка і літаратар Юры Несцярэнка праяўляе немалы талент і як краязнаўца. Зборнік змяшчае шэраг дасціпных нарысаў, прысвечаных назвам вуліц мястэчка, найбольш цікавых яго мясцін і адметнасцяў, а таксама невялікі раздзел «сацыяльна-філасофскіх» развагаў... Болей »
Здаецца, і ноч была ціхая, не было ні моцнага ветру, ні дажджу. А праз расчыненыя вокны толькі даносілася закалыхвальнае шапаценне лісця ў летнім садзе. Лёгкі ветрык гуляўся з верхавінамі дрэваў. Трава, што слалася пад імі, поўнілася ледзь улоўнымі гукамі: ці то нейкія жывыя істоты стваралі іх, ці то... Болей »
Цяжкі пакунак з прадуктамі замінаў руху, і Арнольд Ліс спыніўся, каб адпачыць. Так, пенсіянерам, на жаль, персанальны транспарт з асабістым кіроўцам не выдзяляецца. Нават калі нехта з гэтых самых ветэранаў працы шмат гадоў адбыў кіраўніком аднаго з прадпрыемстваў горада. У справе назапашвання харчавання... Болей »
«…Так, уляпаліся ў гісторыю. Сусветную, можна сказаць… Хоць я ўжо звыкся і іншага жыцця не ўяўляю. Ведаю, што я сапраўдны салдат і гатовы да ўсяго. Гатовы да любога задання. Да самага жорсткага і бязлітаснага. Дванаццаць гадоў цягнецца гэтая разня, а я ўсё яшчэ жывы. Тых з беларусаў, хто быў са мной... Болей »
Бачу ў вашых вачах раздражненне: дакуль можна трываць гэтыя бясконцыя пераўвасабленні? Адзін ператварае чалавека ў дэмана, другі ў вавёрку, трэці ў сіямскага ката ці ў зялёнага чыюка. Няўжо бракуе мужнасці пакінуць сваіх герояў у гэтым недасканалым свеце такімі, якімі іх стварыла сама прырода? (фрагмент)... Болей »
Перад ёй на краі стала ляжала вялікая кніга. Маладая жанчына выразна чытала ўголас, прыемны тэмбр зачароўваў, прапануючы адзінаму слухачу загадкавыя тэксты: «…Ягуар поўні, ягуар цемры і ягуар усмешкі прыйшлі па маю душу ў час, калі сава апусціла крылы, і, ашчэрыўшы іклы, выпусціўшы кіпцюры, кінуліся... Болей »
Думаю, што знаёміцца мы не будзем, спадзяюся, што ўсе ведаюць мяне і ведаюць, якую пасаду я займаю ва ўпраўленні культуры аблвыканкама. Хацелася б сказаць некалькі словаў адносна справаздачнага канцэрта вашай дзіцячай школы мастацтваў. У першую чаргу пра недахопы ў рэжысуры і ў сцэнарыі мерапрыемства.... Болей »
Па ўсім было відаць, што ў Смілавічах добра ставіліся да грамадзянаў без пэўнага месца жыхарства. Дакладней, сацыяльная дапамога для гэтых людзей была наладжаная смілавіцкай адміністрацыяй на дастаткова высокім узроўні. Бамжы ніколі не хадзілі тут у бруднай вопратцы. Для іх былі арганізаваныя спецыяльныя... Болей »