- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Па ўсім было відаць, што ў Смілавічах добра ставіліся да грамадзянаў без пэўнага месца жыхарства. Дакладней, сацыяльная дапамога для гэтых людзей была наладжаная смілавіцкай адміністрацыяй на дастаткова высокім узроўні. Бамжы ніколі не хадзілі тут у бруднай вопратцы. Для іх былі арганізаваныя спецыяльныя кропкі, куды яны здавалі свае рэчы, а ўзамен атрымлівалі чыстыя. Гэта быў «second hand», але адзенне заўсёды было якаснае і нават моднае. Да бамжоў ставіліся ветліва і ўважліва. Для іх было арганізавана нешта падобнае да лазні. Зразумела, басейна і саўны там не было, але душ з гарачай і халоднай вадой, бясплатныя мыла і шампунь, аднаразовыя ручнікі — гэта ўсё было. (фрагмент)