en

Андрасюк Міхась

Андрасюк Міхась

Напрыканцы пяцідзесятых гадоў дваццатага стагоддзя польская народная ўлада імкнулася, каб дзеці, нават у беларускіх вёсках Падляшша не нараджаліся на запечку, а ў сапраўдных, чыстых радзільных дамах. З-за гэтай ініцыятывы я нарадзіўся ў мястэчку Гайнаўка, 2 снежня 1959 года, і пасля чатырох дзён вярнуўся ў бацькоўскі дом у Войнаўцы, дзе раней ніколі не быў. За Войнаўкай стаяла мяжа, а за мяжой рускія. Яны менавіта і прынеслі гэтую мяжу ў 1944 дзесьці з пад Мінска, з пад Стаўбцоў. І калі б, прайшоўшы сотні кілометраў тузанулі чырвона-зялёныя слупы яшчэ 1500 метраў на захад, я нарадзіўся б хутчэй у Каменцы. Але не тузанулі і я пайшоў у польскую школу, дзе вывучыў польскую мову і ад яе ў маёй беларушчыне назаўсёды застаўся акцэнт.

За паўстагоддзя здаралася мне працаваць настаўнікам, каменачосам, радыё-журналістам і час ад часу нядрэнна жыць нічога не рабіўшы. Бо ці можна назваць працай, напрыклад, напісанне кніжак? Бо менавіта, паралельна з усім астатнім, здарыліся мне тры кніжкі прозы. На беларускай мове з польскім акцэнтам.

Андрасюк Міхась :: Publications

Pełnia


Androsiuk Michał

Michał Androsiuk, autor cenionych utworów prozatorskich: zbiorów opowiadań i powieści, pisze w języku białoruskim i polskim. Mieszka w Hajnówce i w Wojnówce (wieś tuż pod polsko-białoruską granicy). Wydał opowiadania „Miascowa grawitacja" (2004), „Firma” (2006), powieści „Biały koń" (2006), „Wagon drugiej...… More

pdf

Поўня


Андрасюк Міхал

Міхал Андрасюк нарадзіўся 2 снежня 1959 года ў Гайнаўцы на Падляшшы. Дзяцінства і маладосць правёў у вёсцы Войнаўка ў гміне Дубічы-Царкоўныя, дзе і зараз пражывае. Скончыў беларускі ліцэй у Гайнаўцы (1978), працаваў настаўнікам і каменячосам, супрацоўнічае з Беларускім радыё «Рацыя». Дэбютаваў у беластоцкай...… More

mp3

Krzyżyk


Androsiuk Michał

Michał Androsiuk zabiera nas w podróż do tajemniczego świata wsi położonej na skraju puszczańskich lasów. Życie tu toczy się między cerkwią a barem “Caprio”. Mistycyzm, zakorzeniony w wielowiekowej tradycji, miesza się ze współczesnym egzystencjalizmem mówiącym: "Z betonu powstałeś, w gruz się obrócisz”....… More

Biały koń


Androsiuk Michał

Są książki, które opowieść chwytają ostro i natychmiast, jak chwyta się za rogi przysłowiowego byka. Strategia pisarska Michała Androsiuka w "Białym koniu" jest inna. Autor w pierwszych rozdziałach cierpliwie wznosi perfekcyjny fundament, na którym w dalszej części ustawia fascynujący swoim pięknem i...… More

pdf

Wagon drugiej klasy


Androsiuk Michał

Olśniewająca, znakomita, mistrzowska, najbardziej poetycka wśród poetyckich; przywracająca wiarę w powieść współczesną pisaną po polsku. Określenia te są właściwe dla oceny powieści Michała Androsiuka, jednak w rozmowie o niej lepiej ich uniknąć. Dziś stały się banalne. Salony księgarskie zapełniają...… More

fb2 mobi epub pdf

Вуліца Добрай Надзеі

апавяданні
Андрасюк Міхась

Новая кніга прозы Міхася Андрасюка (беларускага пісьменніка з Польшчы) знаёміць з мінулым і сучасным каларытных герояў белавежскіх вёсак і мястэчак. Апавяданням уласцівыя метафарычнасьць стыля, ласкавая іронія і псіхалагічны лірызм. За сваю прозу аўтар сёлета быў адзначаны прэміяй «Залаты апостраф-2009»...… More

Знайшоўся верш


Андрасюк Міхась

Міхась Андрасюк пра сябе: Напрыканцы пяцідзесятых гадоў дваццатага стагоддзя польская народная ўлада імкнулася, каб дзеці, нават у беларускіх вёсках Падляшша не нараджаліся на запечку, а ў сапраўдных, чыстых радзільных дамах. З-за гэтай ініцыятывы я нарадзіўся ў мястэчку Гайнаўка, 2 снежня 1959 года...… More

pdf mp3 epub mobi fb2

Белы конь

Аповесць
Андрасюк Міхась

У чарговы раз, ужо спакойна і не спяшаючыся, перачытваю андрасюковага “Белага каня”. Не падобны гэты “конь” ні да папярэдняй “фірмы”, а ні тым больш да “гравітацыі”. На тытульнай старонцы надпіс – “аповесць”, які сам Міхась спачатку аправяргаў. Дарэмна, гэта сапраўды аповесць, а нават сага аднае сям’і...… More

fb2 mobi epub pdf

Мясцовая гравітацыя


Андрасюк Міхась

Зборнік “Мясцовая гравітацыя”. Жыццё пульсуе ў ім усімі колерамі вясёлкі. Тут, як і ў папярэднім зборніку (“Фірма”), пісьменнік застаецца верным сваім прынцыпам рэалізму ў адлюстраванні жыцця павятовага горада. Не змушаючы сябе, не заганяючы свой талент мастака ў пэўныя рамкі, Міхась Андрасюк не смакуе...… More

fb2 mobi epub pdf

Фірма


Андрасюк Міхась

“Фірма” – першая кніга прозы Міхася Андрасюка. Яна ўяўляе сабой збор апавяданняў, аб’яднаных адным краявідам – Гайнаўкай. І хаця аўтар наўпрост не называе той мясціны, а тлумачачы месцадзеянне акрэслівае агульнастатыстычнае правінцыйнае мястэчка, кожны жыхар прыпушчанскага краю дакладна ведае, што апісаныя...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org