be

Знайшоўся верш

Андрасюк Міхась

Міхась Андрасюк пра сябе: Напрыканцы пяцідзесятых гадоў дваццатага стагоддзя польская народная ўлада імкнулася, каб дзеці, нават у беларускіх вёсках Падляшша не нараджаліся на запечку, а ў сапраўдных, чыстых радзільных дамах. З-за гэтай ініцыятывы я нарадзіўся ў мястэчку Гайнаўка, 2 снежня 1959 года, і пасля чатырох дзён вярнуўся ў бацькоўскі дом у Войнаўцы, дзе раней ніколі не быў. За Войнаўкай стаяла мяжа, а за мяжой рускія. Яны менавіта і прынеслі гэтую мяжу ў 1944 дзесьці з пад Мінска, з пад Стаўбцоў. І калі б, прайшоўшы сотні кілометраў тузанулі чырвона-зялёныя слупы яшчэ 1500 метраў на захад, я нарадзіўся б хутчэй у Каменцы. Але не тузанулі і я пайшоў у польскую школу, дзе вывучыў польскую мову і ад яе ў маёй беларушчыне назаўсёды застаўся акцэнт. За паўстагоддзя здаралася мне працаваць настаўнікам, каменачосам, радыё-журналістам і час ад часу нядрэнна жыць нічога не рабіўшы. Бо ці можна назваць працай, напрыклад, напісанне кніжак? Бо менавіта, паралельна з усім астатнім, здарыліся мне тры кніжкі прозы. На беларускай мове з польскім акцэнтам.

Беларускія аўтары: Андрасюк Міхась
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае Радыё Рацыя, Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток - Бязмежжа
  • Дата выхаду: 2009
  • Рэдактар: Лукша Міраслава
  • Выдавец: Беларускае Радыё Рацыя, Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 5099, 5100
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org