- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Даклад падсумоўвае вынікі маніторынгу, а таксама падае кароткі агляд ацэнак галасавання ды ўсёй выбарчай кампаніі, што з’явіліся ў беларускіх СМІ пасля галасавання і аб’яўлення яго афіцыйных вынікаў. Аб’ектам маніторынгу былі 17 беларускіх СМІ, дзяржаўных і недзяржаўных, электронных і друкаваных, агульнанацыянальных і рэгіянальных1 . Змест маніторынгаваных медыя аналізаваўся, базуючыся як на якасных, так і колькасных паказчыках, г. зн. -- на ацэнцы манеры рэпрэзентацыі суб’ектаў выбарчага працэсу ды падліку плошчы/часу, адведзеных выбарчай тэматыцы ў, адпаведна, друкаваных і электронных медыя.