en

Багданава Галіна

Багданава Галіна

ГАЛІНА (Галіна Багданава) нарадзілася 31.01.61 у Крычаве ў сям’і пісьменніка Барыса Сачанкі. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ і аспірантуру Беларускай Акадэміі мастацтваў. З дня стварэння больш за 20 гадоў працавала ў часопісе “Мастацтва” (“Мастацтва Беларусі”), у аддзеле прозы часопіса “Полымя”, часопісе “Першацвет”, выкладала гісторыю мастацтва і спецпрадметы ў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах. Аўтар некалькіх кніг прозы, паэзіі для дзяцей, п’ес, кінасцэнарыяў, шматлікіх артыкулаў і мастацтвазнаўчых эсэ.

Кнігі прозы: “Папяровыя замкі” (1990), “Чалавек без адраса” (1991), “Дом іхняе мары” (1994), “Сакрамэнта” (2010).

Паэзія для дзяцей:“Чароўны абрус” (1999).

П’есы “Ас-лінія” (зборнік “Сучасная беларуская драматургія”(2003)), “Купалава кола”, “Майстэрня Жучка Баравічка” (пастаўлены музычныя радыёспектаклі) і іншыя.

Раман “Паляванне на Любаву” (“Маладосць”, 2000, №№6,7)

А таксама кнігі па мастацтву: “Великие художники 20 века» (М., 2001), «Великие женщины 20 века» (М.,2002).

Галіна Багданава памерла ў Менску 22 ліпеня 2021 г.

Багданава Галіна :: Publications

epub

Рыгорава зорка


Багданава Галіна

На вакне расквітнеў калючы пузан-кактус. Пэўна ж, многія з вас ведаюць — пяшчотная такая, ружовая, мякка-водарная кветка, якая трымаецца ўсяго нейкія суткі. Яна нагадвае музычны інструмент, а можа, прыслуханае да чароўных гукаў вуха. Рознае яму даводзіцца чуць у чалавечым атачэньні. Вось і вяне. У бабулі...… More

Паляванне на Любаву

інтымная хроніка часоў міжвер´я
Багданава Галіна

„Паляванне на Любаву” Галіны Багданавай — інтымная хроніка часоў міжвер’я, дзеянне якой адбываецца ў розныя перыяды беларускай гісторыі, калі кожны змушаны быў вызначаць для сябе і веру, і свае паводзіны, але галоўным заставаўся галоўны Божы дар — Любоў і Каханне. Гэта сцвярджае сваім пазачасавым існаваннем...… More

pdf epub mobi fb2

Сакрамэнта


Багданава Галіна

Новая кніга Галіны (Галіны Багданавай) – гэта шчырая споведзь перад сабою і перад чытачом пра наш час, пра вечныя пераўтварэнні кахання ў жыцці і вобразным свеце мастацтва. Аслепленая сонцам. Сонцам і болем. Таму што нарадзіць дзіця не толькі прыемна, але і балюча. Доктар, што зазірнуў да нас у палату...… More

pdf

Чароўны абрус

Вершы
Багданава Галіна

У маёй бабулі / Ёсць абрус чароўны. / Падарыў яго ёй / Снегавік галоўны. // Ён па ім рассыпаў / Крохкія сняжынкі. / Па краях наклеіў / Зорачкі-імглінкі. // Разматаў на ніткі / Снежныя клубочкі - / Паляцелі па абрусе / Птушкі-галубочкі. // Потым асцярожна / Зняў узоры з лужын - / Снежныя галубкам / Даў...… More

pdf epub

Дом іхняе мары

апавяданні, аповесці
Багданава Галіна

У апавяданнях, што ўвайшлі ў новы зборнік прозы маладой пісьменніцы Галіны Багданавай, дадзены вострыя, псіхалагічна дакладныя партрэты нашых сучаснікаў. «Дом іхняе мары» — аповесць з жыцця мастацкай, інтэлектуальнай эліты. У цэнтры другой аповесці «Дзевяць месяцаў, дзевяць дзён» трагічны лёс дзвюх маладых...… More

pdf epub

Чалавек без адраса

апавяданні
Багданава Галіна

Чалавек без адраса — гэта чалавек без сям'і, чалавек без бацькаўшчыны. Для герояў Галіны Багданавай пошукі роднаснай душы, таго, хто здольны адказаць на каханне і любоў, — апошняя надзея пераадолець духоўную раз'яднанасць з навакольным светам, набыць пункт апоры ў дысгарманічным сучасным жыцці....… More

pdf epub

Папяровыя замкі

Апавяданні
Багданава Галіна

Драматычныя акалічнасці лёсу вымушаюць зусім юных i сталых герояў апавяданняў пакутаваць адзіным пытаннем: як, дзеля чаго апяваць i падтрымліваць стваральную сілу кахання i любові, калі парушана ахоўная абалонка жыцця — прырода, культура i, галоўнае, сям'я? Кожны з ix спрабуе знайсці свой адказ....… More

pdf

Літаратурная Беларусь 6 (178) 2021

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Прывітанне, дарагі Вітольд! Я быў у ад’ездзе, калі прыйшоў ад цябе ліст з месца твайго зняволення. Мне паведамілі пра тое па тэлефоне. Я падумаў, што адпішу табе адразу, як вярнуся дахаты. Я заўсёды адказваю на лісты. Ты ж ведаеш. А пасля прыйшла жудасная трагічная навіна пра тое, што смерць забрала...… More

pdf

Дзеяслоў 107

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More

pdf

Дзеяслоў 100

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org