- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На вакне расквітнеў калючы пузан-кактус. Пэўна ж, многія з вас ведаюць — пяшчотная такая, ружовая, мякка-водарная кветка, якая трымаецца ўсяго нейкія суткі. Яна нагадвае музычны інструмент, а можа, прыслуханае да чароўных гукаў вуха. Рознае яму даводзіцца чуць у чалавечым атачэньні. Вось і вяне. У бабулі маёй, у Вялікім Боры Хойніцкім быў такі, у бацькі, тут, у Мінску, і ў мяне ў хаце таксама. I гэты, Сітніцаў — з Гомельшчыны. Дзіўная расьліна, дзіўная кветка. За нейкае ўсяго імгненьне, хві-лінку ейнае водарнае, хмельнае пяшчоты можна аддаць усё... (фрагмент)