- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Таццяна Барысік нарадзілася 18.08.1977 у Магілёве.
Дзяцінства і маладосць прайшлі паміж Магілёвам і вёскай Круглоніва на Бабруйшчыне. У 1999 годзе скончыла факультэт дашкольнага выхавання Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова атрымаўшы спецыяльнасці метадыста дашкольнага выхавання, сацыяльнага педагога. Працавала ў школах Бабруйскага і Магілёўскага раёнаў. Вершы, фельетоны, нарысы, зацемкі і апавяданні друкаваліся ўчасопісах: “Першацвет”, “ARCHE”,”Наша гісторыя”, “Верасень”, газетах:”Наша ніва”, “Навінкі”,”Рабочы Бабруйска” “ЛІМ”, літаратурным альманаху “Брама”, калектыўным зборніку “Жанчыны выходзяць з-пад кантролю”(2007), гучалі ў эфіры “Радыё Свабода”. Аўтарка нізкі самвыдатаўскага вершаванага зборніка “Гаркну ў бліскучы мацюгальнік” ( Асіповічы 2003), кнігі прозы “Жанчына і леапард”( Мінск2014). Уваходзіла ў сябры СБП. Лаўрэатка 2-й літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца (2015). З’яўляецца лаўрэатам другой прэміі Ежы Гедройца 2015 г.Большасць сюжэтаў апавяданняў кнігі «Жанчына і леапард» — непрыдуманыя гісторыі з нашага паўсядзённага жыцця. Беларуская правінцыя на мяжы тысячагоддзяў: яе клопаты, радасці, боль, скруха, старэчая бездапаможнасць і дзіцячая непасрэднасць — уся гама пачуццяў і ўсе колеры блізкага вясковага неба ўважлівымі... Болей »
На сустрэчы з чытачамі, якая праходзіла ў мінскім Доме літаратараў, Васіль Быкаў атрымаў стандартнае пытанне: «Хто з сучасных пісьменнікаў вам блізкі?». Зазвычай у адказе пісьменнік пералічвае сяброў і раўналеткаў, з якімі разам прыходзіў у літаратуру і поруч ідзе па жыцці. Быкаў зрабіў інакш, сказаўшы... Болей »
На дварэ панаваў красавік, самы яго пачатак. Снег кагадзе сышоў, пазначыўшы ходнікі зыркімі люстрамі лужын. У лужынах мыліся і адчайдушна цвыркалі вераб’і, на пачарнелых шкілетах дрэваў, якія стаялі ўздоўж вуліцы, гракалі вароны, падставіўшы пукатыя грудзіны зыркаму сонцу, і грай гэты сведчыў аб набліжэнні сапраўднай... Болей »
У суседзяў меншбольш складваецца з нацыянальнай ідэяй, а ў нас з гэтым так цяжка, што рукі апускаем. Нацыянальная ідэя… Зацягалі гэты выраз. Дзяржаўная ідэалогія, нацыянальная ідэя… Ну праўда ж, зацягалі, да дзіраў ужо. Грувасткія фармулёўкі, а-ля падручнікі, нічога не дадуць, калі няма яснасці ў галовах.... Болей »
У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшла прэзентацыя кнігі «…Натуральны, як лінія небасхілу». Леанід Дранько- Майсюк выступіў як аўтар-дакументаліст, напісаўшы «архіўную аповесць» пра маладога Максіма Танка. Уласна, словы самога Максіма Танка і сталі назвай для прэзентаванага выдання.... Болей »
Паважаны Чытач! Перад Табою — незвычайны нумар «Літаратурнай Беларусі». Незвычайны, як і ўсё перадкаляднае, пераднавагодняе. А яшчэ (так супала!), што і юбілейнае. Гэта — соты нумар нашага выдання, якое нарадзілася на свет напрыканцы 2006-га і ўступае ў свой дзевяцігадовы ўзрост. У юбілейным нумары —... Болей »