be
pdf

Беларускае мора

Шніп Віктар
Паэзія

Асноўны змест гэтай кнігі складаецца з балад гістарычнага плана, санетаў пра каханне і верлібраў, якія з цікавасцю чытаюцца і запамінаюцца. Выразна гучыць у В. Шніпа багдановічаўскі радаводны матыў нацыянальнай памяці. Героі яго вершаў і балад — беларускія гістарычныя дзеячы, паэты, пісьменнікі, мастакі, якія з’яўляюцца носьбітамі духу і руху гісторыі. Ён хоча верыць услед за М. Багдановічам, які не траціў надзеі, што «яшчэ адзін народ не знікне з твару зямлі, што не змарнатравіцца бясследна велізарная псіхічная праца многіх пакаленняў і беларуская культура — стварэнне гэтай працы — устаіць супраць напору іншых сіл і плыняў». Як і М. Багдановіч, ён паслядоўна і настойліва змагаецца супраць пачуцця нацыянальнай непаўнацэннасці, комплекс якой сёння замінае многім з нас.

Беларускія аўтары: Шніп Віктар
Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2004
  • Выдавец: Мастацкая літаратура
  • Выдавецтва/ друкарня: Мастацкая літаратура
  • ISBN: 985-02-0687-X
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2004 by Шніп В.
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг MiOKB
  • Інвэнтарныя нумары: MiOKB — 9770
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org