- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Віктар Анатольевіч Шніп нарадзіўся 26 сакавіка 1960 года ў вёсцы Пугачы Валожынскага раёна. Закончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум і ВЛК Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве ў 1987 годзе. Пасля працаваў у часопісе “Беларусь”, газеце “Наша слова”. З 1995 па 2004 год – у газеце “Літаратура і мастацтва” быў намеснікам галоўнага рэдактара і галоўным рэдактарам. Цяпер— галоўны рэдактара выдавецтва “Мастацкая літаратура”.
Першыя вершы былі надрукаваны 17 жніўня 1977 года ў газеце “Чырвоная змена”. У 1983 годзе выйшла першая кніга вершаў ”Гронка святла”, за якую ў 1987 годзе атрымаў Усесаюзную прэмію імя Уладзіміра Маякоўскага. Выдаў 15 кніг, сярод якіх: “Пошук радасці”, “Шляхам ветру”, “На рэштках Храма”, “Горад Утопія”, “Выкраданне Еўропы”, “Чырвоны ліхтар”, “Воўчы вецер”, “Інквізіцыя”, “Выратаванне атрутай” , “Беларускае мора” і інш. У 2007 годзе за кнігу “Балада камянёў” стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі “Залаты Купідон”. За кнігу “Страла кахання, любові крыж” атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Мастацкая літаратура” (2008). Выдатнік друку Рэспублікі Беларусь.
Кніга «Белае, чорнае і залатое» складаецца з чатырох раздзелаў. У першым — вершы пра гісторыю Беларусі, пра людзей, якія сталі нашым гонарам (Францішак Скарына, Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Уладзімір Караткевіч і інш.). У другім — творы, у якіх жыве музыка ветру, вады, травы і дрэў. У... Болей »
Трава — гэта зялёнае святло. Трава — гэта жыццё. Трава — гэта мы. Яна высокая, як і ўсё, што было высокім у дзяцінстве. Яна глыбокая, як нашыя рэкі і азёры. Яна вечная, як нашая памяць. Яна бясконцая, як неба. І, чытаючы гэтую кнігу, кожны супольна з аўтарам зможа зайсці ў траву, якая была, ёсць і будзе.... Болей »
Кніга «Заўтра была адліга» складаецца з твораў нон-фікшн (невыдуманыя гісторыі) і вершаў, у якіх душа і сэрца паэта. Чытаючы кнігу, нехта скажа: «Тут вельмі шмат самоты!» Так. У жыцці стае самоты, і кожны ведае, што нельга быць вясёлым, калі паміраюць родныя, калі знікаюць сцяжыны да жыватворных крыніц... Болей »
Кніга складаецца з чатырох раздзелаў. У раздзел «Раніца» ўвайшлі верлібры, прысвечаныя Янку Купалу, Якубу Коласу, Максіму Танку, а таксама беларускім мастакам. Раздзел «Дзень» — дзённікавая проза паэта, у якой адлюстравана жыццё з усімі яго радасцямі і трывогамі. Раздзел «Вечар» — філасофская лірыка.... Болей »
«Мы да смерці гліна, і нас жыццё ўсё лепіць і лепіць, пакуль не абрадне...» — гэта асноўны лейтматыў новай кнігі паэта Віктара Шніпа... 27.05.2009. Мама першы раз за месяц, які жыве ў мяне, выйшла са мной на вуліцу. Вяду за руку, як малое дзіця. Каля кожнага дрэва, каля кожнай кветачкі мама спыняецца... Болей »
«Сабачыя гісторыі» нарадзіліся летам 1996 года ў Доме творчасці «Іслач», куды я прыехаў з жонкай Людмілай Рублеўскай і дзецьмі – сямігадовай Веранікай і трохгадовым Максімам. Адпачываючы, думаў пра вершы, але нешта не пісалася. Да вяртання ў горад заставалася некалькі дзён і тут мне прыйшло ў галаву... Болей »
Зборнік выдадзены да дзесяцігоддзя вядомай суполкі «Літаратурнае прадмесце». Творы, якія ўвайшлі ў яго, адносяцца да розных жанраў і стыляў: чытач знойдзе і авангардысцкія вершы, і класічныя санеты, аповеды з жыцця сучаснай моладзі і філософскія прыпавесці, сустрэнецца з пачынаючымі творцамі і з тымі... Болей »
Кніга адкрываецца раздзелам “Балады крыві і любові”, у якім змешчана каля 170 балад, прысвечаных гістарычным асобам нашай краіны, сярод якіх Ефрасіння Полацкая, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Станіслаў Манюшка, Напалеон Орда, Максім Багдановіч… У раздзеле “Роднае і вечнае” змешчаны празаічныя мініяцюры... Болей »
В. Шніп адлюстроўвае (калі гэтае паняцце можна ўжыць у дачыненні да паэзіі) свет так, як бачыць і ўспрымае яго сам. Разам з тым паэзія — пры ўсёй асабістасці лірычных перажыванняў і светаўспрымання — ніколі не была для яго прыватнай справай, а заўсёды адрасавалася шырокаму чытачу, а верш сябраваў з праўдай... Болей »
У новай кнізе Віктара Шніпа чатыры разьдзелы. Першы – балады, у якіх адлюстроўваюцца шматвекавая гісторыя Беларусі і лёсы славутых людзей, якія жылі, працавалі і змагаліся за яе незалежнасьць і росквіт. "Дарога да Храма" – другі разьдзел, які складаецца зь лірыка-філязофскіх мініяцюр і вершаў, у якіх... Болей »