- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
В. Шніп адлюстроўвае (калі гэтае паняцце можна ўжыць у дачыненні да паэзіі) свет так, як бачыць і ўспрымае яго сам. Разам з тым паэзія — пры ўсёй асабістасці лірычных перажыванняў і светаўспрымання — ніколі не была для яго прыватнай справай, а заўсёды адрасавалася шырокаму чытачу, а верш сябраваў з праўдай жыцця, жыў агульнымі турботамі і непакоем. На многіх творах адбілася пячатка перажытасці і выпакутаванасці тых ісцін, якія абвяшчаў малады аўтар. З ім пачалі лічыцца як з вядомым паэтам, здольным на сваё, незаёмнае слова.