- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Сабачыя гісторыі» нарадзіліся летам 1996 года ў Доме творчасці «Іслач», куды я прыехаў з жонкай Людмілай Рублеўскай і дзецьмі – сямігадовай Веранікай і трохгадовым Максімам. Адпачываючы, думаў пра вершы, але нешта не пісалася. Да вяртання ў горад заставалася некалькі дзён і тут мне прыйшло ў галаву напісаць што-небудзь вясёлае. Напісаў, і ў час абеда ў сталоўцы зачытаў сваім родным. Усе засмяяліся, а Максім майго галоўнага героя-дзядзьку назваў Гражданом. Чаму ён так яго назваў? Не ведаю. Тут жа я ўспомніў дзівака з суседняй вёскі, якога добра ведаў і якога ўсе звалі Гражданом, і я, доўга не думаючы, свайму герою-дзядзьку даў імя Граждан… Усе «Сабачыя гісторыі», якія ў гэтай кніжцы, у свой час друкаваліся ў «Нашай Ніве», і цяпер яны падаюцца ў той паслядоўнасці і рэдакцыі, як былі ў штотыднёвіку. В. Ш.