Беларускі аматарскі тэатр “Nievymoŭnaje” паставіў “Стомленага д’ябла” Сяргея Кавалёва
2025-05-24 14:00
Беларускі аматарскі тэатр «Nievymoŭnaje» ў польскім горадзе Кракаў запрашае на фантасмагорыю ў дзвюх дзеях паводле п’есы беларускага драматурга Сяргея Кавалёва «Стомлены д’ябал».
Імпрэза адбудзецца праз тыдзень, 31 траўня, — распавяла рэжысёрка Ангеліна Кушнер:
— Зараз усе нашыя сілы накіраваныя на тое, каб зрабіць паўнавартасны спектакль, які адбудзецца ўжо вельмі хутка. Зараз мы дапрацоўваем усё, што нам патрэбна, каб гэтае ўсё вельмі добра прэзентаваць. Гэта п’еса нашага беларуса Сяргея Кавалёва, якая мае назву «Стомлены д’ябал». Гэта вельмі філасофская фантасмагорыя пра тое, што д’ябал трошкі стаміўся ад таго, што робяць людзі на зямлі.
Спектакль адбудзецца па адрасе — Klub studencki «Bakałarz», ul. Romana Ingardena 4, Кракаў.
Пачатак а 19:00. Уваход вольны, але арганізатары будуць удзячныя за данаты.
Цалкам матэрыял - у далучаным гукавым файле.
Беларускае Радыё Рацыя