- Kamunikat.org
- Library
- Catalogs
- Collections
- Other
###BE###
Сяргей Кавалёў – беларускі драматург і літаратуразнаўца. Нарадзіўся 20 чэрвеня 1963 г. у Магілёве. Скончыў філфак Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1985), дзе пазней працаваў выкладчыкам на кафедры гісторыі беларускай літаратуры. Кандыдат філалігічных навук з 1991 г., доктар філалагічных навук з 2002 г. Цяпер прафесар Люблінскага універсітэта імя Марыі Кюры-Складоўскай (Польшча).
Як пісьменнік пачынаў свой творчы шлях з вершаў (падборка “Шыпшына” у калектыўным зборніку “Лагодны прамень раніцы”, 1988) і казак (“Мэва”, 1988), быў адным з кіраўнікоў таварыства “Тутэйшыя”, з 1989 годзе сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. На пачатку 90-х гг. зацікавіўся тэатрам, распрацаваў жанр герменеўтычнай драматургіі (“Стомлены д’ябал”, “Трышчан ды Іжота”, “Чатыры гісторыі Саламеі”, “Францішка, або Навука кахання”, “Тарас на Парнасе” і інш.) Шмат піша для дзіцячага гледача (“Хохлік”, “Піліпка і Ведзьма”, “Шлях да Батлеему”, “Пацалунак ночы”, “Пясчаны замак” і інш.). П’есы ставіліся ў Беларусі, Расіі, Украіне, Польшчы, Славакіі. Апублікаваныя ў зборніках “Хохлік” (2002), “Стомлены д’ябал” (2004), “Навука кахання” (2005), „Zmęczony diabeł” (Lublin, 2004), “Шлях да Бэтлеему” (2009), “Сёстры Псіхеі” (2010).
Як літаратуразнаўца спачатку займаўся літаратурнай крытыкай, выдаў зборнікі артыкулаў “Як пакахаць ружу?” (1989) і “Партрэт шкла” (1991), пазней зацікавіўся даследаваннем старадаўняй беларускай літаратуры і шматмоўнага пісьменства Вялікага Княства Літоўскага. Аўтар навуковых манаграфій: “Герoіка-эпічная паэзія Беларусі і Літвы канца XVI ст. (1993), “Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу” (2002), “Літаратура Беларусі позняга Рэнесансу: жанры, творы, асобы” (2005), “Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу” (Мн., 2010), падручніка “Гісторыя беларускай літаратуры: другая палова XVI ст.” (2005), адзін з сааўтараў акадэмічнай “Гісторыі беларускай літаратуры ХІ-ХІХ стагоддзяў (т. 1, 2006).
Займаецца папулярызацыяй беларускай культуры ў Польшчы і польскай культуры ў Беларусі. Падрыхтаваў да выдання зборнік Францішкі Уршулі Радзівіл “Творы” (2003) і анталогію “Вар’ят і манашка. Польская драматургія ХХ стагоддзя” (2006). За сваю дзейнасць быў адзначаны ў 2001 г. ўзнагародай імя Е. Гедройца Польскага Інстытута ў Мінску, а ў 2008 г. медалем Камісіі Нацыянальнай Адукацыі Польшчы (KEN).
У 2009 г. у Мінску выйшаў зборнік артыкулаў пра драматургічную творчасць Сяргея Кавалёва: “Паміж Беларуссю і Польшчай: Драматургія Сяргея Кавалёва / Pomiędzy Białorusią a Polską: Dramaturgia Siarhieja Kawaloua”.
Жыве ў Любліне.
Е-mail: skowalow@tut.by; skowalow@wp.plSiarhiej Kawalou (Siergiej Kowalow) – uczony i pisarz bialoruski. Ur. w 1963 r. w Mohylowie. Ukończył studia filologiczne na Białoruskim Uniwersytecie Państwowym w Mińsku, gdzie później obronił doktorat (1991) i habilitację (2002). Od 1993 r. prowadził wykłady na Uniwerytecie Marii Curie-Skłodowskiej w Lublinie, w 2004 r. przeniósł się do Polski na stałę.
Już pierwsza sztuka autora Rycerz Drewniany (1987) została zrealizowana w teatrze telewizji, w audycji radiowej, weszła na deski licznych teatrów białoruskich. Do młodego widza były zaadresowany między innymi takie utwory i ich realizacje sceniczne jak Chochlik, Mały Aniołek, Filipek i wiedźma, Droga do Betlejem, Pocałunek nocy, Cudze skarby, Zamek z piasku.
Dramaturg białoruski pisze również dla dorosłych, chętnie sięgając do spuścizny kulturowej dawnej Rzeczypospolitej. Częściowo jego utwory są przetłumaczone oraz wydane w języku polskim (Zmęczony diabeł Lublin 2004). W swojej najnowszej sztuce Powrót Głodomora autor po raz zmierzył się ze współczesnym tematem, przedstawił dzień dzisiejszy, nie podając szczegółów, unikając nazwisk, nie zaznaczając konkretnego miejsca na mapie świata. Jednak zarówno czytelnik białoruski, jak i polski z łatwością rozpoznaje otaczającą go rzeczywistość.
Autor szeregu monografii naukowych i podręczników uniwersyteckich, wydanych na Białorusi: Як пакахаць ружу? Маладая беларуская паэзія 80-х гг. (1989). Партрэт шкла. Літ.-крыт. артыкулы (1991), Героіка-эпічная паэзія Беларусі і Літвы канца XVI ст. (1993), Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу. (2002), Літаратура Беларусі позняга Рэнесансу (2005), Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу” (2010), Гісторыя беларускай літаратуры: другая палова XVI ст. (2005), Гісторыя беларускай літаратуры XI-XIX стагоддзяў. У 2 т. (przy współautorstwie) (2006-2007); publikuje również artykuły w polskich czasopismach naukowych Roczniki Humanistyczne, Acta Polono-Ruthenica, Acta Albaruthenica, Studia Białorutenistyczne i in.
Zajmuje się popularyzacją kultury białoruskiej w Polsce oraz kultury polskiej na Białorusi, m.in. wydał w Mińsku tomik utworów F.U. Radziwiłłowej Выбраныя творы (2003) oraz antologię dramatów polskich XX w. Вар’ят і манашка (2006). Za swoją działalnosć kulturalną i twórczość publicystyczną został odznaczony w 2001 r. Nagrodą im. J. Giedroycia Instytu Polskiego w Mińsku, za działalność naukową i dydaktyczną - medalem KEN w 2008 r.
Е-mail: skowalow@tut.by; skowalow@wp.pl
Сяргей Кавалёў нарадзіўся 20 чэрвеня 1963 г. у Магілёве. У 1985 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску, дзе пазней працаваў выкладчыкам кафедры гісторыі беларускай літаратуры. 3 1993 г. жыве і працуе ў Любліне, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры славянскага...… More
У новай манаграфіі вядомага беларускага даследчыка разглядаюцца такія жанры шматмоўнага пісьменства Вялікага Княства Літоўскага XVI — пачатку XVII ст., як эпіграматычная і эпічная паэзія, эпісталаграфія, рыцарскі раман, мемуары, школьная драма. У «Дадатку» змешчана некалькі інтэрв’ю, рэцэнзій, артыкулаў...… More
У зборнік увайшлі новыя п'есы Сяргея Кавалёва, які застаўся верны свайму герменеўтычнаму метаду выкарыстання міфаў, легендаў, літаратурных сюжэтаў. Але гэтым разам да беларускіх матываў далучаюпда алюзіі і цытаты з сусветнай літаратуры, а міф робіпда своеасаблівым павелічальным шклом, праз якое драматург...… More
Рыцарскія турніры, прыдворныя інтрыгі, літаратурныя салоны, трубадуры і барды, песні пра каханне і прыгажосць дам - свет, блізкі і знаёмы Заходняй Еўропе з часоў Сярэднявечча. У эпоху Барока мода на літаратурныя салоны дайшла і да краін Сярэдняй і Усходняй Еўропы. Культурнае жыццё пры дварах магнатэрыі...… More
Манаграфія з’яўляецца панарамным даследаваннем шматмоўнай паэзіі Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу. На аснове сваіх ранейшых публікацый і новых распрацовак аўтар падрабязна ўзнаўляе гісторыю развіцця паэтычнага жанру ў Літве і Беларусі ад пачатку XVI да пачатку XVII ст. Кніга будзе карысная...… More
Сяргей Кавалёў – беларускі драматург і літаратуразнаўца. Нарадзіўся 20 чэрвеня 1963 г. у Магілёве. Скончыў філфак Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1985), дзе пазней працаваў выкладчыкам на кафедры гісторыі беларускай літаратуры. Кандыдат філалігічных навук з 1991 г., доктар філалагічных навук з...… More
У кантэксце літаратуры Беларусі позняга Рэнесансу паэма “Румяны...” („Barwiczka”) вылучаецца тым, што адрасаваная яна не чытачам, а выключна чытачкам. Пра гэта сведчыць як жартаўлівая “Прадмова да паненак”, так і змест асноўнай часткі твора: падрабязнае апісанне рэцэптаў макіяжу і масак для твару. Невядомы...… More
Курс лекцый прысвечаны гісторыі беларускай літаратуры другой паловы XVI ст. – цікаваму і спецыфічнаму перыяду ў развіцці айчыннага пісьменства, недастаткова асветленаму ва універсітэцкіх падручніках. Асновай для напісання вучэбнага дапаможніка паслужылі аўтару найперш асабістыя даследаванні шматмоўнай...… More
Сяргей Кавалёў - драматург, літаратуразнаўца. Нарадзіўся ў 1963 г. у Магілёве. Жыве ў Менску. У 1980-я гг. актыўна займаўся літаратурнай крытыкай (кнігі «Як пакахаць ружу?», 1989; «Партрэт шкла», 1991), на пачатку 1990-х гг. звярнуўся да драматурги («Стомлены д’ябал», «Трышчан ды Іжота», «Чатыры гісторыі...… More
Выкарыстоўваючы сюжэты, матывы, вобразы беларускай літаратуры, Сяргей Кавалёў стварае свой непаўторны драматуріічны свет, выпрабоўвае старадаўнія рамантычныя гісторыі сумнай іроніяй нашых дзён....… More