- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кантэксце літаратуры Беларусі позняга Рэнесансу паэма “Румяны...” („Barwiczka”) вылучаецца тым, што адрасаваная яна не чытачам, а выключна чытачкам. Пра гэта сведчыць як жартаўлівая “Прадмова да паненак”, так і змест асноўнай часткі твора: падрабязнае апісанне рэцэптаў макіяжу і масак для твару. Невядомы беларускі аўтар, які схаваўся за псеўданімам “Радагляд Гладкатварскі” стварыў своеасаблівы вершаваны даведнік па касметыцы – першы ў Вялікім Княстве Літоўскім і ва ўсёй Рэчы Паспалітай. (Сяргей Кавалёў)