- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Беларускі каляндар-даведнік на кожны дзень» - публікацыя, якую чакалі даўно. Некалі ў Беларусі выходзілі адмысловыя календары, дзе да кожнага дня былі «прычэплены» даты, падзеі, здарэнні. Але тыя календары зазвычай распавядалі выключна пра «круглыя» даты. Ды і інфармацыі там былі выбарачныя. Тэма камуністычных рэпрэсіяў, эміграцыі, «невыгаднай» гісторыі проста прамоўчвалася. Уладзімір Хільмановіч ў сваім календары-даведніку пастараўся сабраць максімум падзей, звязаных з беларускім жыццём і гісторыя краіны. Тут даты нараджэння і смерці вядомых і малавядомых, часам наогул забытых, але вартых увагі людзей, дзеячоў беларускага руху. Ганебныя даты падпісання розных дакументаў, якія адыгралі знакавую ролю ў гісторыі. Кожны дзень года мае некалькі падзей, некалькі датаў, раскінутых па гадах. У календары-даведніку інфармацыя падаецца вельмі сціпла, можна сказаць, што нават скупа. Але гэта дае магчымасць хутка арыентавацца пра што і каго шукаць інфармацыю далей. Кніга падаецца нейкім пераходным звяном паміж звычайным календаром і энцыклапедыяй, у чым яе і адметнасць. (Н.Г.)