en

Хільмановіч Уладзімір

Хільмановіч Уладзімір

Хільмановіч Уладзімір Іванавіч. Нарадзіўся 6 красавiка 1967 года ў мястэчку Каменка (Шчучынскi раён). У 1984 годзе на выдатна скончыў Ракавiцкую сярэднюю школу. З 1984 па 1991 гады вучыўся на гiстарычным факультэце Гарадзенскага дзяржаўнага ўнiверсітэту iмя Янкi Купалы. Паводле адукацыі – гісторык, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплінаў. З чэрвеня 1985 па чэрвень 1987 служыў у войску. З 1991 па 1998 гг. працаваў настаўнiкам СШ № 20 г. Гродна, навуковым супрацоўнiкам Беларускага дзяржаўнага музею гiсторыi рэлiгii, мэтадыстам ГМЦ аддзелу культуры Гарадзенскага гарвыканкаму. У 1998 годзе закончыў аспiрантуру пры катэдры тэорыi і гiсторыi беларускай культуры Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту iмя Янкі Купалы (спецыялiзацыя – канфэсійная гiсторыя). У 1997-98 гадах працаваў па кантракце на Гарадзенскім абласным тэлебачанні.

Сябра Беларускай Асацыяцыі Журналістаў. У 2000-2003 – намеснік старшыні Гарадзенскай гарадской арганізацыі БАЖ. Сябра Міжнароднай асацыяцыі журналістаў. Сябра Асацыяцыі спартовай прэсы Рэспублікі Беларусь. Друкаваўся ў газэтах “Літаратура і мастацтва”, “Гродзенская праўда”, “Футбол Беларуси”, “Прессбол”, “Пагоня”, “Биржа информации”, “Наша ніва” і інш. З 2004 году штотыдзень друкуецца ў беластоцкай газеце “Ніва” і на інтэрнэт-сайтах. З чэрвеня 2008 году стала супрацоўнічае з Радыё Рацыя (Беласток) – аўтарскія праграмы “Краязнаўчыя кропкі”, “Беларускае золата” і інш. У 2002-2004 разам з Віктарам Сазонавым быў выдаўцом і рэдактарам інфармацыйна-аналітычнага бюлетэню “Свой Лад”, рэдакцыя якога была разгромлена КГБ у траўні 2004-га.

Аўтар і распрацоўшчык, кіраўнік шэрагу адукацыйных праектаў, сурэдактар сэрыі брашураў “Праз адукацыю – да грамадзянскай супольнасці” (усяго выйшла 10 кніжак, Шчэцін, 2001-2006) для настаўнікаў, адзін з аўтараў і рэдактараў кніжак „Bialoruskie wedrowki”. Шчэцін. 2006, “Дапаможнік вясковага лідара”. Шчэцін-Гародня. 2009. Аўтар многіх краязнаўчых матэрыялаў, навукова-аналітычных публікацый у розных зборніках (“www.polszcza.com. Польшча вачыма беларускіх журналістаў і дасьледнікаў”; “Пытаньні талерантнасьці: гісторыя, сучаснасьць, персьпектывы; Гродназнаўства. Дапаможнік па курсе “Краязнаўства”, інш.).

Аўтар кніжкі “Беларускі каляндар-даведнік на кожны дзень”. Вільня. 2007. Распрацоўшчык і аўтар шэрагу краязнаўча-турыстычных маршрутаў, буклетаў, паштовак выдадзеных па-беларуску, па-польску, па-нямецку. Аўтар укладзенага, але не выдадзенага зборніка афарызмаў “Сярпом па пальцах” (часткамі друкаваліся ў перыёдыцы).

Хільмановіч Уладзімір :: Publications

epub

Дзень пачынаўся…


Хільмановіч Уладзімір

Канапа — адно з найвялікшых дасягненняў чалавецтва. На офіснай канапе развязваюцца найважнейшыя бізнесовыя пытанні, на хатняй канапе разыгрываюцца сямейныя жарсці, зачынаюцца новыя людзі. Бывае і наадварот. А бывае тое ды іншае і там і там. Ды няма нічога больш прыемнага, чым ляжаць на канапе і чытаць...… More

pdf

Каляндар Слонімшчыны

Дні і гады, асобы і падзеі
Хільмановіч Уладзімір, Чыгрын Сяргей

Каляндар адлюстроўвае падзеі, якія адбыліся на Слонімшчыне ў мінулых стагоддзях, а таксама год, дзень, месяц нараджэння і смерці вялікіх і вядомых асобаў Слонімшчыны і тых, хто тут жыў, вучыўся і працаваў....… More

pdf

Памятныя мясьціны 1863 году на Гарадзеншчыне


Хільмановіч Уладзімір

У Петрапаўлаўскім касьцёле (1854-75) мемарыяльная дошка Францішку Багушэвічу, заснавальніку беларускай літаратуры, удзельніку паўстаньня. На сядзібе Францішка Багушэвіча драўляная альтанка з назвай “Расьпятая воля”, зробленая паэтам у памяць ахвяраў паўстаньня 1863 г. Сьвіслач. На мясцовых могілках справа...… More

pdf

Каляндарны краязнаўчы даведнік Гарадзеншчыны

дні і гады, асобы і падзеі
Хільмановіч Уладзімір

“Каляндарны краязнаўчы даведнік Гарадзеншчыны” мае ўніверсальны характар і прыдатны да выкарыстання ў кожны год. Цягам дваццаці год аўтар збіраў і натаваў фіксаваныя даты адметных гістарычных падзей, дні нараджэння і смерці выбітных асобаў, якія лёсам былі звязаныя з Гарадзеншчынай. Выданне адрасаванае...… More

pdf

Беларускае золата


Хільмановіч Уладзімір

Цягам больш чым двух гадоў у аўтарскіх нарысах я дзяліўся з чытачамі газеты „Ніва" і слухачамі Беларускага Радыё Рацыя сваімі ўражаннямі пра падарожжы, расказваў пра беларускія матэрыяльныя і духоўныя каштонасці, што складаюць культурна-гістарычную нацыянальную скарбонку: помнікі архітэктуры і артэфакты...… More

Усе галы і пенальці фінальных частак чэмпіянатаў свету (1930-2010) і Еўропы (1960-2012)

Статыстычны даведнік
Хільмановіч Уладзімір - укладальнік

Часцей іншых білі пеналыді футбалісты Гішпаніі - ажно 16 разоў. Да 2010 году іх пенальтысты былі амаль бездакорнымі - 14 забітых з 14. А вось на апошнім мундыялі, калі “фурыя роха” стала чэмпіёнам, яе выканаўцы памыліліся двойчы. Усяго ж пенальці ў асноўны і дадатковы час гульні' выконвалі прадстаўнікі...… More

pdf

Białoruski kalendarz historyczny


Chilmanowicz Uładzimir

Trzymacie Państwo pierwsze polskie wydanie „Białoruskiego kalendarza historycznego”. Koncepcja, która przyświecała mi w trakcie pracy nad kalendarzem, była bardzo prosta – miał on w założeniu mieć uniwersalny charakter i być przydatnym dla czytelników przez wiele lat. Książka przypomina najważniejsze...… More

pdf

Беларускі каляндар-даведнік

на кожны дзень
Хільмановіч Уладзімір

«Беларускі каляндар-даведнік на кожны дзень» - публікацыя, якую чакалі даўно. Некалі ў Беларусі выходзілі адмысловыя календары, дзе да кожнага дня былі «прычэплены» даты, падзеі, здарэнні. Але тыя календары зазвычай распавядалі выключна пра «круглыя» даты. Ды і інфармацыі там былі выбарачныя. Тэма камуністычных...… More

pdf

Палітычная сцэна Беларусі: гарадзенскія грамадскія рухі і супольнасці


Палякі ўважаюць яго за паляка, літоўцы за літоўца, беларусы за беларуса. Найпрыгажэйшыя ваколіцы беларускага Наваградку апяваў цудоўнай польскай мовай, усклікаючы Litwo, Ojczyzno moja... Грамадзянін Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага. А каб усё дакладна зберці – дадамо, што бабулю меў найверагодней...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 12 (184) 2021

Культурна-асветніцкі праект

Вакол беларускай мовы з зайздроснай рэгулярнасцю разгараюцца баталіі, і тычацца яны не толькі яе сучаснага стану. Мовазнаўцы і гісторыкі і па сёння не могуць пагадзіцца наконт таго, на якую мову Скарына пераклаў Біблію, што можна лічыць уласна беларускай мовай і з якіх часоў варта адсочваць яе развіццё....… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org