- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Канапа — адно з найвялікшых дасягненняў чалавецтва. На офіснай канапе развязваюцца найважнейшыя бізнесовыя пытанні, на хатняй канапе разыгрываюцца сямейныя жарсці, зачынаюцца новыя людзі. Бывае і наадварот. А бывае тое ды іншае і там і там. Ды няма нічога больш прыемнага, чым ляжаць на канапе і чытаць кніжку ці ўлюбёную газету. Для нармальнага чалавека канапа — гэта блакітная мара ўсяго жыцця паміж віхураў мітусні і тлуму: як прыемна на яе класціся ўвечары пасля цяжкага дня, як соладка на ёй спаць, як прыемна з раніцы пацягвацца і лавіць асалоду выходнага дня. (фрагмент)