- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Найлепшы фолкавы гурт Беларусі грае ў руінах царквы ў першым выданні новага сезону аўтарскага праекту Сяргея Будкіна! Праграму здымалі ў вёсцы Беразавец ля Карэлічаў. Тут у 1863 годзе паўстала драўляная Троіцкая царква, пазней перабудаваная ў мураваную бажніцу, якую разбурылі падчас Першай сусветнай вайны. У жывым сэце музыкі зайграюць свае найлепшыя гіты ды прэзентуюць дзве новыя песні. У размове з Сяргеем Будкіным музыкі распавядуць пра самыя фантастычныя месцы, у якіх ім даводзілася граць, а Іван Кірчук згадае сваю першую экспедыцыю і раскажа, чаму яму дагэтуль не далі званне Заслужанага артыста.