en

Штотыднёвая праграма на тэлеканале “Белсат”, героямі якой зьяўляюцца актуальныя сучасныя выканаўцы. Яны граюць ужывую ў студыі, а таксама абмяркоўваюць зь вядоўцам насутныя пытанні:

– праблема творчага самавыяўленьня - каналы прасоўваньня ўласнай творчасьці.
– зьмест, пасыл, роля музыкі ў вырашэньні грамадзкаважных праблем. Чым музыка можа быць карыснай грамадзтву?
– захаваньне культурнай спадчыны. Фольк-песьні, творы часоў ВКЛ, класіка, опера. Што можна зрабіць, каб пра гэта багацьцё дазналася як мага больш людзей?

Вядоўцы – Міра Шульц і Сяргей Будкін

Belsat Music Live

Belsat Music Live

Штотыднёвая праграма на тэлеканале “Белсат”, героямі якой зьяўляюцца актуальныя сучасныя выканаўцы. Яны граюць ужывую ў студыі, а таксама абмяркоўваюць зь вядоўцам насутныя пытанні:

– праблема творчага самавыяўленьня - каналы прасоўваньня ўласнай творчасьці.
– зьмест, пасыл, роля музыкі ў вырашэньні грамадзкаважных праблем. Чым музыка можа быць карыснай грамадзтву?
– захаваньне культурнай спадчыны. Фольк-песьні, творы часоў ВКЛ, класіка, опера. Што можна зрабіць, каб пра гэта багацьцё дазналася як мага больш людзей?

Вядоўцы – Міра Шульц і Сяргей Будкін

Belsat Music Live. Publications

Belsat Music Live

Троіца. Жывы сэт у разбуранай бажніцы ў Беразаўцы

Найлепшы фолкавы гурт Беларусі грае ў руінах царквы ў першым выданні новага сезону аўтарскага праекту Сяргея Будкіна! Праграму здымалі ў вёсцы Беразавец ля Карэлічаў. Тут у 1863 годзе паўстала драўляная Троіцкая царква, пазней перабудаваная ў мураваную бажніцу, якую разбурылі падчас Першай сусветнай... More »

Belsat Music Live

Беларускія рок-гіты на ўсе часы

Зборнік песень беларускіх рок-гуртоў, які прэзентуе розныя кірункі беларускага року. Тут і маладыя таленты, і ветэраны сцэны. Усе 25 песень – запіс жывых выступаў выканаўцаў у аўтарскай праграме Сяргея Будкіна «Belsat Music Live». Якія песні дадалі б вы – пішыце ў каментарах на YouTube. ... More »

Belsat Music Live

Топ беларускага пост-панку ды індзі

Беларускія пост-панк ды індзі-гурты добра вядомыя за мяжой. Іх найлепшыя кампазіцыі, выкананыя жыўцом у студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна, Belsat Music Live склаў у адмысловы сэт. ... More »

Belsat Music Live

Рок па-беларуску

Belsat Music Live падрыхтаваў баявую падборку гітоў беларускай рок-музыкі розных часоў. Гэтыя кампазіцы былі зайграныя жыўцом у студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна. ... More »

Belsat Music Live

Крамбамбуля, Pomidor/off, Super Besse, Nürnberg

137 выданняў за тры з паловаю года ў эфіры! І гэта далёка не ўсё, што мы хацелі паказаць. Так што падпісвайцеся на наш канал на YouTube і чакайце працягу! Перад сыходам «Belsat Music Live» у летні адпачынак аўтар праграмы Сяргей Будкін прапануе паслухаць падборку песень, якія прагучалі ў студыі, але... More »

Belsat Music Live

Haina – рок у новым фармаце

У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live з жывым сэтам выступае «Haina» – рок-гурт, які прынцыпова не выкарыстоўвае электрагітараў, а драіў перадае з дапамогаю баяна, скрыпкі ды бубнаў. Песні, якія гучаць у праграме (музыка гурта Hainа, словы Іллі Паплёўкі) ... More »

Belsat Music Live

«Союз» – супергурт, які грае фэйк-джаз

У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» з жывым сэтам грае «Союз», які стварылі вядомыя прадстаўнікі менскага андэграўнду. Такой музыкай мусіць ганарыцца ўвесь свет! Гэтак лічыць выдавец альбомаў гурта, украінскі музыка і прадзюсар Іван Дорн. ... More »

Belsat Music Live

Новае вымярэнне беларускага фольку

Гурт Shuma грае ў студыі аўтарскага праекту Сяргея Будкіна абраныя песні са свайго свежага альбому «Me, Mother». Здымкі праграмы адбыліся 15 сакавіка, на дзень народзінаў Русі, у коле сяброў і прыхільнікаў Shuma. Гэта апошняе выданне BML Premium, якое мы паспелі зняць з гледачамі. ... More »

Belsat Music Live

Фінал «Заспявай-6»

Новая беларуская музыка – у студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live. Яны паспяхова прайшлі тры этапы конкурсу маладых выканаўцаў «Заспявай-6», і цяпер іх чакае апошняе выпрабаванне – жывы выступ у тэлеэфіры. І менавіта ад гледачоў залежыць, хто з гэтых чатырох выканаўцаў атрымае адну... More »

Belsat Music Live

«Pomidor/off»: галоўныя гіты

У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» свае найлепшыя песні грае гурт «Pomidor/off». Песні, якія гучаць у праграме: «Вітальная» (музыка і словы Аляксандра Памідорава), «Стан» (музыка Сяргея Канановіча і Змітра Харытановіча, словы Аляксандра Памідорава), «Спёка» (музыка і словы... More »

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org