- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Даўні аўтар “Дзеяслова”, мастак і пісьменнік Алесь Тарановіч, які цяпер жыве ў Берліне, нарэшце выдаў сваю першую кнігу на радзіме, прысвечаную жыццю на чужыне, сучаснай Нямеччыне і немцам, а таксама Беларусі і беларусам... Погляд зблізку і здалёку адрозніваецца “сваёй лірычнай паэтычнасцю і метафарычнай вобразнасцю, якія дзіўна спалучаюцца з вострай сацыяльнасцю, надзённасцю і ўражваюць назіральнасцю аўтара”, – гаворыцца ў анатацыі да кнігі. Беларусы ў адрозненне ад немцаў – гэта этнас, а не нацыя. І пытанне гэтае не столькі цікавае, колькі рытарычнае… У беларусаў няма нацыянальнай свядомасці у вузкім сэнсе гэтага слова – уяўлення пра сваё спецыфічнае адрозненне ад іншых, што ўспрымаецца, як найвышэйшая каштоўнасць тымі ж немцамі…