- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі мы пачыналіся ў 2012-м, то, зразумела, эпахальныя задачы перад сабой не ставілі. Ды і смешна бьшо б чакаць нечага надзвычайнага ад дзясятка сціплых правінцыйных літаратараў. А менавіта столькі сяброў налічвала ў той час навастворанае абласное аддзяленне СБП. Мы хацелі як мага пашырыць на Магілёўшчыне кола аматараў беларускамоўнай літаратуры. Хацелі разнасцежыць «Браму» для таленавітых аўтараў, якія жывуць родным словам. Імкнуліся прачыніць яе і для землякоў, што ствараюць на іншых мовах, бо пакуль не ўмеюць на нашай. Мы спрабавалі паказаць, як могуць гучаць па-беларуску найлепшыя творы суседзяў... (Сяргей Украіка, «Брамай» адзінай, фрагмент)