БССР — білет у адзін канец: Мойшэ Кульбак геніяльна пра габрэйскі Мінск і Беларусь у кнізе «Зэлмэняне»
2024-05-14 22:05
З новага выпуску на канале Андрэя Хадановіча даведаемся пра беларускага яўрэйскага літаратара Мойшэ Кульбака і яго раман пра Менск «Зэлмэняне».
Чаму літаратар пакінуў Вільню і абраў савецкую Беларусь? Як паўставалі беларускія пераклады рамана «Зэлмэняне» («Зэльманцы»)? Чаму «Зэлмэняне» — гэта проза паэта? Як у кнізе апісваецца Менск амаль 100-гадовай даўніны? Хто робіцца правобразамі персанажаў рамана «Зэлмэняне»? Чаму паэма «Райсн» (Беларусь) — гэта шчымлівае прызнанне ў любові да роднай зямлі? Што здарылася з сям’ёй Кульбака пасля арышту і смерці аўтара?
Адказы на гэтыя і іншыя пытанні ў новым выпуску размоваў пра беларускую і сусветную літаратуру ад
Андрэя Хадановіча.
Бонус. Чытанне верша Кульбака на ідыш ад перакладчыка Сяргея Шупы.