- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга Аляксея Каўкі, што пабачыла сьвет ў 1998 стала зборам твора аўтара розных па тэматыцы, але аб’яднаных адной тэмай любоўю да роднай Беларусі. У сваіх публікацыях, што друкаваліся ў розных выданьнях як самой Беларусі, гэтак і ўсходняй суседкі спадар Аляксей спрабуе адкрыць і наблізіць да нас постаці нашай, часам і прызабытай гісторыі. Пачэснае месца заўмаюць развагі пра мову і беларускую літаратуру. Знайшлося мейсца і асобам вядомым такім як Янка Купала і Якуб Колас, але і няслушна забытым, дзякуючы шчыльнай цэнзуры і савецкай прапагандзе. Сама кніга разьбітая на тры тэматычныя часткі. Першая частка – друкавалася ў беларускіх выданьнях і датычыла ў аснойным мовы, культуры і слынных постацей беларускай гісторыі. Другая цалкам зьвязаная з чалавека, які па вызначэньні самаго стаў для яго сапраўдным настаўнікам і адкрывальнікам. Трэцяя частка – артыкулы ў Расеі, ў якіх аўтар ўздымаў спрэчныя пытаньні, але пры гэтым заўсёды аўтар спрабаваў адкрыць суседзям сапраўдную Беларусь, без хмелю “братэрскай любові”.