en

Каўка Аляксей

Каўка Аляксей

Каўка (Каўко, Кавко) Аляксей Канстанцінавіч нарадзіўся 20 верасня 1937 годзе ў вёсцы Равецкі Бор (цяпер Машчаліна), на Чэрвеньшчыне (Ігуменьшчыне). Скончыў Мінскі біблятэчны тэхнікум, філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС.

Працаваў загадчыкам сельскай бібліятэкі, у Групе Савецкіх войск у Германіі, сакратаром Чэрвеньскага райкама, Мінскага абкама ЛКМБ, у міжнародным аддзеле ЦК ВЛКСМ, у Інстытуце эканомікі сусветнай сістэмы сацыялізма, прадстаўніком Саюза Савецкіх Таварыстваў Дружбы і Культурных Сувязей з замежжам (ССОД), саветнікам Пасольства СССР у ПНР, галоўным рэдактарам часопіса “Советское словяноведение”, у Інстытуце сусветнай літаратуры АН СССР, РАН.

Сузаснавальнік Маскоўскага Таварыства Беларускай культуры імя Ф .Скарыны, Маскоўскага рэгіянальнага аб'яднання беларусістаў. Аўтар кніг і брашур: «Польша: отечество и социализм», «Letter to a Russian Friend». Письмо русскому другу», «Тут мой народ», «Жывом!», «Будам жыць», «От Скорины до Купалы», “Каб не забыцца”, “Людзі добрыя” і ішп.; складальнік зборнікаў, прысвечаиых спадчыие Ф.Скарыны, Я.Купалы, М. Улашчыка, літаратурна-навуковых альманахаў “Скарьшіч”. Адзначаны медалём Францішка Скарыны. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, ганаровы сябра Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”. З 1965 г. жыве ў Маскве.

Каўка Аляксей :: Publications

pdf

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік
Каўка Аляксей, укладанне

Чарговы выпуск “Скарыніча” прысвечаны надзённым пытанням нацыянальнай тоеснасці, гістарычнай працаздольнасці беларусаў у святле іхняе нацыянальнае ідэі, адлюстраванай цягам стагоддзяў у мастацкай літаратуры, грамадскай думцы Беларусі....… More

pdf

Мае беларусы

Сустрэчы-ростані. Допісы. Прысвячэнні
Каўка Аляксей

Шаноўны чытач, Перад Табою кніга пра Беларусь, беларусаў, як іх убачыў, зразумеў і адчуў сэрцам Аляксей Каўка – руплівы працаўнік на ніве беларушчыны, чалавек цікавага лёсу, якому ў канцы 80-х гадоў выпала гуртаваць беларускую дыяспару ў Маскве праз створанае разам з групай аднадумцаў маскоўскае Таварыства...… More

pdf

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік
Каўка Аляксей, укладанне

Чытачу прапануюцца творы беларускай літаратурнай класікі, прысвячэнні М. Багдановічу, Ул. Караткевічу, малавядомыя старонкі спадчыны М. Лабойкі, І. Грыгаровіча, І. Насовіча, П. Шпілеўскага, В. Ластоўскага, Я. Хлябцэвіча, Б. Тарашкевіча, Ул. Дубоўкі, М. Улашчыка; скарыназнаўчыя матэрыялы, архіўныя сведчанні...… More

pdf

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік
Каўка Аляксей, укладанне

Выпуск прысвечаны 1000-м угодкам летапіснае Літвы-Беларусі, а таксама беларускай прысутнасці ў маскоўскай (расійскай) прасторы, малазнаным старонкам з гісторыі нацыянальнага адраджэння....… More

pdf

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік
Каўка Аляксей, укладанне

Попыт на беларускае ў маскоўскім, расійскім абсягу апошнім часам прыкметна падвышаецца. Краіна сінявокая выявамі «неизвестной», «удивительной» што раз часцей прываблівае расійскага чытача. Хаця - пераважна прапагандова-пафаснымі публікацыямі кшталту «общего корня», «общей истории», «общей судьбы», а...… More

Каб не забыцца

допісы розных гадоў
Каўка Аляксей

Кніга доўжыць папярэднія выданні аўтара («Жывом!»; «Будам жыць!», 1997,1998), тэму беларускага самапазнання ў святле гісторыка-культурнай і літаратурнай традыцыі. Перачытваюцца старонкі з творчай спадчыны Ф. Скарыны, А. Міцкевіча, А. Пушкіна, Б. Эііімах-Шыпілы, М. Доўнар-Запольскага, А. Луцкевіча, Я....… More

pdf

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік
Каўка Аляксей, укладанне

Чарговы выпуск гадавіка доўжыць традыцыйную тэму Беларускага нацыянальнага адраджэння, прадстаўленую творчасцю паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў, а таксама адпаведнай эпісталярыяй цягам, пераважна, XX стагоддзя....… More

pdf

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік
Каўка Аляксей, укладанне

Пяты выпуск «Скарыніча» доўжыць скразную нацыянальна-адраджэнскую ідэю папярэдніх нумароў выдання праз новыя або малавядомыя тэксты М. Янчука, Б. Тарашкевіча, Я. Ляцкага, Р. Зямкевіча, М. Каспяровіча, І. Дварчаніна, М. Шкялёнка, М. Улашчыка, кс. Адама Станкевіча, лісты М. Гарэцкага, М. Сяднёва. Асобнымі...… More

pdf

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік
Каўка Аляксей, укладанне

Чацвёрты выпуск гадавіка прысвечаны спадчыне пісьменнікаў-узвышэнцаў Адама Бабарэкі (пад 100-я ўгодкі), Уладзіміра Дубоўкі, Язэпа Пушчы, Кузьмы Чорнага, Антона Адамовіча, Максіма Лужаніна, творчасці гісторыка Юркі Туронка. Змешчаны таксама малавядомыя тэксты Язэпа Варонкі, Язэпа Дылы, Мікалая Улашчыка...… More

pdf

Будам жыць

Пра тое самае
Каўка Аляксей

Кніга Аляксея Каўкі, што пабачыла сьвет ў 1998 стала зборам твора аўтара розных па тэматыцы, але аб’яднаных адной тэмай любоўю да роднай Беларусі. У сваіх публікацыях, што друкаваліся ў розных выданьнях як самой Беларусі, гэтак і ўсходняй суседкі спадар Аляксей спрабуе адкрыць і наблізіць да нас постаці...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org