- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паэты прыходзяць у жыццё з далечы раю маленства. Адчуванне радзімы дзяцінства, шчымлівай замілаванасці да найдаражэйшага кутка ў сусвеце, хаты з бярвенцаў, грудзей зямелькі, усяго навакольнага прыроднага космасу характэрна для гэтай паэткі. Роднасць са сваёй зямлёй, са сваім словам "настоена" ў яе на верасах з яе роднага Дараганава. Яе паэзія, яе слова жывяцца і жывуць спадчынна-дарагімі рэаліямі: ракою Пціч з яе дубамі; зорамі "над жніўным Дараганавам"; чарніцамі "з ягаднікоў маленства", верасам. Дастаткова прачытаць верш "Цеханавецкі збанок", каб зразумець, што верасы — гэта сімвал радзімы, дарагі і святы для паэткі.