be

Тварановіч Галіна

Тварановіч Галіна

Паэты прыходзяць у жыццё з далечы раю маленства. Адчуванне радзімы дзяцінства, шчымлівай замілаванасці да найдаражэйшага кутка ў сусвеце, хаты з бярвенцаў, грудзей зямелькі, усяго навакольнага прыроднага космасу характэрна для гэтай паэткі. Роднасць са сваёй зямлёй, са сваім словам "настоена" ў яе на верасах з яе роднага Дараганава. Яе паэзія, яе слова жывяцца і жывуць спадчынна-дарагімі рэаліямі: ракою Пціч з яе дубамі; зорамі "над жніўным Дараганавам"; чарніцамі "з ягаднікоў маленства", верасам. Дастаткова прачытаць верш "Цеханавецкі збанок", каб зразумець, што верасы — гэта сімвал радзімы, дарагі і святы для паэткі.

Галіна Паўлаўна Тварановіч (дзявочае прозвішча — Сеўрук) нарадзілася 17 лютага 1955 года ў Дараганаве. Вучылася ў мясцовай сярэдняй школе. Першая настаўніца — Ганна Дзянісаўна Непачаловіч, "сардэчны, светлы чалавек", жонка беларускага паэта Янкі Непачаловіча. Сам Янка (Іван Данілавіч) Непачаловіч да 1967 г. працаваў у школе настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. Менавіта пад яго кіраўніцтвам займалася Галя ў літаратурным гуртку, пісала ў "Піянер Беларусі", раённую газету, "Знамя юности". І пісала даволі актыўна. У школьным краязнаўчым музеі захавалася некалькі дзіцячых газет тых часоў, дзе надрукаваны вершы Г.Сеўрук. Яе сачыненні звычайна чыталіся ў класе ўслых, як адны з лепшых. Вельмі любіла чытаць кнігі, якія насіла торбамі з даволі багатай бібліятэкі школы-інтэрната, сельскай і школьнай.

Калі ў 1971 годзе ў Дараганава прыехала некалькі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў — а гэта была падзея! — пасля іхняга выступлення падышла да Станіслава Пятровіча Шушкевіча са сваім альбомам газетных матэрыялаў. Чаму да яго? Мабыць, адчула ягоную асаблівую дабрыню, чалавечнасць. Упэўнена, што быў на гэта Лёс. С.П.Шушкевіч праглядзеў яе альбом, параіў пісаць далей і запісаў свой адрас. А праз нейкі час яна мела вялікую радасць, атрымаўшы паштоўку з Мінска ад самога паэта, у якой ён пацвердзіў выказанае пры сустрэчы.

Пасля сканчэння сярэдняй школы паступіла на філалагічны факультэт БДУ ў Мінску. Трапіла ў адну групу з малодшай дачкою Станіслава Пятровіча. Абставіны сышліся так, што першыя два студэнцкія гады пражыла на кватэры ў Шушкевічаў, што вельмі памагло адаптавацца ў гарадскіх умовах. I, зразумела, шмат далі размовы з самім гаспадаром, яго далікатнасць, тактоўнасць у адносінах з людзьмі

Пасля заканчэння БДУ (1977) працуе ў выдавецтве "Навука і тэхніка". Затым — аспірантура. Кіраўніком прызначылі Алеся Адамовіча. Ездзіла начытвацца паўднёвых славян і здаваць югаслаўскую літаратуру ў Маскву ў інстытут славяназнаўства і балканістыкі. З 1983 года працавала навуковым супрацоўнікам у інстытуце літаратуры Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі. У 1985 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю, а ў 1999 — доктарскую.

З 1999 года выкладае ва Універсітэце ў Беластоку (Польшча). Выйшла замуж за вядомага беларускага паэта з Польшчы Яна Чыквіна. Пражывае ў горадзе Бельску-Падляскім. Актыўна прапагандуе беларускую літаратуру і праваслаўе.

Крыніца: Родам з Асіповіччыны

Тварановіч Галіна. Выданьні

Вектары беларусазнаўчых даследаванняў
pdf

Вектары беларусазнаўчых даследаванняў

Традыцыя - Сучаснасць - Узаемасувязі
Тварановіч Галіна

Новая кніга Галіны Тварановіч адносіцца да тых навуковых прац, якія ўводзяць Беларусь і беларускую гуманіта-рную навуку ў кантэкст і арбіту сусветнага літаратурнага працэсу. Яна ахоплівае вялікі аб ём канкрэтнага фактычнага матэрыялу і дае глыбокае ўяўленне пра гісторыю і сучасны стан беларускай літаратуры... Болей »

Пайсці, каб вярнуцца
pdf

Пайсці, каб вярнуцца


Тварановіч Галіна

Галіна Тварановіч - паэтэса, літаратуразнаўца. Закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аспірантуру пры Інстытуце літаратуры АН Беларусі. Доктар філалагічных навук. Прафесар Універсітэта ў Беластоку. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. З 1999 года жыве ў Бельску Падляскім.... Болей »

Пры брамах Радзімы

Пры брамах Радзімы

Літаратурнае аб’яднанне «Белавежа»: станаўленне, праблемы, асобы
Тварановіч Галіна

Чарговы, апошні па часе альманах Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” распачынаецца творамі яго заснавальнікаў, а заканчваецца вершамі зусім маладых сяброў арганізацыі, пра якіх можна сказаць, што яны з пакалення іхніх унукаў. У 2013 годзе пісьменніцкая арганізацыя беларусаў у Польшчы адзначае... Болей »

Бурштынавы яблык
pdf

Бурштынавы яблык


Тварановіч Галіна

Паэты прыходзяць у жыццё з далечы раю маленства. Адчуванне радзімы дзяцінства, шчымлівай замілаванасці да найдаражэйшага кутка ў сусвеце, хаты з бярвенцаў, грудзей зямелькі, усяго навакольнага прыроднага космасу характэрна для гэтай паэткі. Роднасць са сваёй зямлёй, са сваім словам "настоена" ў яе на... Болей »

Пад небам Айчыны
pdf

Пад небам Айчыны

Літаратурна-крытычныя артыкулы
Тварановіч Галіна

«Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага і сучаснасць. Отечества и веры защитник. «Записки янычара» Константина Миханловича в польско-белорусском контексте (ХУ-ХУІ вв.). Да праблемы духоўных каштоўнасцей (беларуска-сербскі кантэкст). На шляхах даўняй беларускай літаратуры (прадмова да хрэстаматыі па «Старабеларускай... Болей »

Чацвёртая стража
pdf

Чацвёртая стража


Тварановіч Галіна

“Чацвёртая стража” – 50-я кніга Бібліятэкі Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”, заснаванай у 1990 годзе. Аўтар яе – Галіна Тварановіч, прафесар, выклачыца беларускай літаратуры ў Беластоцкім універсітэце, аўтар манаграфій і літаратурных выданняў. “Чацвёртая стража” – зборнік “белых” вершаў... Болей »

Верасы Дараганава
pdf epub

Верасы Дараганава


Тварановіч-Сеўрук Галіна

Другі паэтычны эборнік Галіны Тварановіч-Сеўрук — працяг усхваляванага пошуку адказаў на спрадвечныя пытанні быцця, раздум над лёсам чалавека ў Вечнасці, Лірычная гераіня ўспрымае жыццё як найвялікшы дар, у берагах якога кожны спраўджваецца як універсальная духоўная магчымаснь у паўсядзённым выбары абставін... Болей »

Беларуская літаратура. Паўднёваславянскі кантэкст.
pdf

Беларуская літаратура. Паўднёваславянскі кантэкст.

Адзінства генезісу, тыпаў літаратур і характар узаемасувязей
Тварановіч Галіна

На шырокім гістарычна-культурным матэрыяле разглядаюцца літаратурныя ўзаеміны беларусаў і сербаў, славенцаў, харватаў ад самага ўзнікнення іх перадумоў (славянскія вытокі) да пачатку XX ст. Разглядаемыя літаратуры даследуюцца як культурныя цэласнасці, самастойныя тыпы, што дазваляе паглыбіцца ў тыпалогію... Болей »

Ускраек тысячагоддзя
pdf epub

Ускраек тысячагоддзя

вершы
Тварановіч-Сеўрук Галіна

Паэтычная кніга Г. Тварановіч-Сеўрук — цэлы пласт філасофскага роздуму над праблемамі нашага жыцця, нашых намаганняў, трывог, радасцяў і бедаў. Паэтэса спрабуе выказаць тое, што «выгаворваецца адно цішынёю вачэй, адкрываецца нязмушана, пакрысе спеліцца часам, а ва ўладзе паспешлівай натугі — згасае».... Болей »

Пакутаю здабыты мір
pdf

Пакутаю здабыты мір

Тыпалогія характару ў беларускай i славенскай прозе
Тварановіч Галіна

На матэрыяле беларускай i славенскай прозы даследуецца няпростая псіхалогія вяртання чалавека з вайны. Аналізуюцца творы В. Быкава, А. Асіпенкі, I. Шамякіна, A. Кудраўца, В. Распуціпа, Ц. Космача, К. Грабельшака, Н. Крайгер, Б. Чопіча i іншых пісьменнікаў. Разлічана на літаратуразнаўдаў, выкладчыкаў-славістаў... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org