- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Новая кніга Галіны Тварановіч адносіцца да тых навуковых прац, якія ўводзяць Беларусь і беларускую гуманіта-рную навуку ў кантэкст і арбіту сусветнага літаратурнага працэсу. Яна ахоплівае вялікі аб ём канкрэтнага фактычнага матэрыялу і дае глыбокае ўяўленне пра гісторыю і сучасны стан беларускай літаратуры ва ўсёй яе шматстайнасці, з улікам творчага ўнёску пісьменнікаў далёкага замежжа і даробку літаратараў “Белавежы”. Праблемна-тэматычнае поле літаратурна-крытычных артыкулаў Галіны Тварановіч закранае тры накірункі даследаванняў. Найперш гэта тое, што найбліжэйшае і найдаражэйшае сэрцу — мясцовы беластоцкі кантэкст існавання беларускага слова. Тое, што іспанскі пісьменнік М. дэ Унамуна называў "бясконцасцю і вечнасцю”, якую “мы знаходзім толькі на сваім месцы і ў сваю гадзіну, у сваёй краіне, у сваёй эпосе". Тое, што ў гісторыі літаратуры выяўляецца праз трыяду: індывід—нацыя — чалавецтва. (Prof. dr hab. Halina Tyczko Białoruski Uniwersytet Państwowy, Mińsk)