- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёння, генвара дванаццатага дня, року тысяча пяцьсот восемдзесят восьмага, пачала я, раба божая Ева Ваяраўна Касцевічуўна, запіс гэты. Можа, змілуецца нада мною пан Езус, i змагу я расказачь пра жыццё сваё, пра справы, якім была сведкаю, i пра шляхі чалавечыя, нязнаныя ім самім, але наканаваныя воляю вышэйшаю, якая вядомаю становіцца толькі перад смерцю. Старая я ўжо, сёлета пяць дзесяткаў споўнілася, i валасы мае сівыя, як шэрань, а твар зморшчаны, як праляжалы да вясны яблык. Але душа мая, хаця i змарнела ад розных нягод i выпрабаванняў, жывая, i хочадца мне запісаць усё — можа, хто прачытае i падумае: a жылі ж i да мяне людзі, i гаравалі, i спадзяваліся на лепшае, думал! пра айчыну сваю i дбалі пра яе. Кожны год нясе нам перамены. Вось i сёлета абраны на каралеўства Польскае Шыгімонт Трэці, сын кроля Яна Шведскага, i ад арцыбіскупа гнежненскага ў Кракаве каранаваны. A мінулым годам памёр Стэфан Баторы, які кролеваў год дзесяць, месяцаў сем, а дзён 12, пры якім узяты назад быў Полацак i многа іншых гарадоў княства Літоўскага. Перажыла я i кроля Сігізмунда Аўгуста, якога цяпер, у пазнейшыя часы, празвалі «Рамэа i Джуліяй стагоддзя». Яго каханнем была Барбара Радзівіл — няшчасная прыгажуня, якую, як кажуць, атруціла каралева Бона, а яе, у сваю чаргу, атруціў уласны доктар у княстве яе Бары, што ў Iталii — Влохіі. (фрагмент)