- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нарадзілася ў гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці ў сям'і служачых. Пасля смерці маці выхоўвалася ў дзіцячым доме (1956-1961). У 1961 годзе скончыла ў Гродне сярэднюю школу № 7 і паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1963 г. перавялася на завочнае аддзяленне (скончыла ў 1967).
Працавала настаўніцай ў вёсцы Руба на Віцебшчыне, таваразнаўцам у Віцебскім абласным кнігагандлі (1964), інструктарам, загадчыкам сектара ў Гродзенскім гаркаме камсамола (1965-1968), рэдактарам на абласной студыі тэлебачання (1968-1970). У 1970-1973 гг. — літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва», затым літкансультант газеты «Чырвоная змена». У 1975-1978 гг. — аспірантка Літаратурнага інстытута ў Маскве. У 1978-1979 зноў працавала літкансультантам у «Чырвонай змене». У 1985-1989 гг. — галоўны рэдактар літаратурна-драматычных перадач Беларускага тэлебачання. З 1989 года — загадчык аддзела, з 1990 года — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Спадчына».
У 1991-1995 гг. Вольга Іпатава была галоўным рэдактарам газеты «Культура». З 1998 да 2001 года — намеснікам старшыні, а з 2001 да 2002 года — старшынёй Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», медалём Францыска Скарыны, з’яўляецца лаурэатам прэміі імя Барыса Кіта (2003), «Залаты апостраф» (2006, за аповесць «Апошняя ахвяра свяшчэннага дуба»), прэміі імя Міколы Ганька (2009, за "вялікую асветніцкую працу і прапаганду духоўных дасягненняў беларускай эміграцыі ў Канадзе") і інш. З’яўляецца ганаровым акадэмікам Міжнароднай акадэміі навук «Еўразія».
Друкуецца з 1959 года. Аўтар зборнікаў вершаў «Раніца» (1969), «Ліпеньскія навальніцы» (1973), «Парасткі» (1976), «Крыло» (1976, на рускай мове), зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Вецер над стромай» (1977, расійскае выданне, Масква, 1980, адзначана на Ўсесаюзным конкурсе імя М.Горкага, 1981), «Дваццаць хвілін з Немезідай» (1981), «Перакат» (1984), «Агонь у жылах крэменю» (1989), «Чорная княгіня», (1989) «За морам Хвалынскім» (1989), кніжак для дзяцей «Снягурка» (1974), «Казка пра Паўліна» (1983). Напісала тэлеп'есу «Давыд Гарадзенскі» (пастаўлена ў 1988).
У 1996 годзе выдадзена кніга «Паміж Масквой і Варшавай», у 2002 годзе выйшла трылогія «Альгердава дзіда» («Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедыміна», «Альгердава дзіда») і інш.
Творы Вольгі Іпатавай пераведзены на рускую, англійскую, нямецкую, узбекскую, балгарскую, польскую, славацкую, чэшскую мовы, а таксама на мову хіндзі.
Акрамя таго, Вольга Іпатава выступае ў друку з крытычнымі артыкуламі і публіцыстычнымі нататкамі, перакладае на беларускую мову творы рускіх, літоўскіх, украінскіх, узбекскіх, армянскіх пісьменнікаў, займаецца грамадскай дзейнасцю.
Крыніца: http://be.wikipedia.org
Каваль Таміла перастаў спаць па начах. Не дзіва — працаваў дзень за днём: атраду Брачыслава i яго воям патрэбна было новае ўзбраенне. Да домніц — Таміла паставіў яшчэ дзве непадалёку ад кузні — бесперапынна падвозілі руду цёмна-чырвонага ці бурага колеру, што капалі на Чортавым балоце i на задзвінскім... Болей »
Доўга ў той вечар гудзела зямля пад капытамі коней, i ў мястэчку Фрайбург не бачна было жыхароў, толькі цікаўная дзятва, як заўсёды, цікавала за воінамі-чужынцамі. Незнаемая на ix была апратка, шанкі, боты, толькі мячы былі сходныя з тутэйшымі, але не было на тых мячах i зброі звыклых надпісаў «Пі кроў».... Болей »
Сёння, генвара дванаццатага дня, року тысяча пяцьсот восемдзесят восьмага, пачала я, раба божая Ева Ваяраўна Касцевічуўна, запіс гэты. Можа, змілуецца нада мною пан Езус, i змагу я расказачь пра жыццё сваё, пра справы, якім была сведкаю, i пра шляхі чалавечыя, нязнаныя ім самім, але наканаваныя воляю... Болей »
Верасень шчодра сыпаў на Рубежаўскі вымал чырвонае i жоўтае лісце клёнаў, i стары дзед Вяхір, сапучы i кашляючы, з раніцы мёў палыновым венікам ужо пашчэрбленыя часам магутныя дубовыя дошкі. На аслізлым кляновым лісце мог паслізнуцца i зламаць нагу які важны замежны купец ca струга, а тады, як пазалетась... Болей »
Цяжка нагружаны воз калываўся на каляінах, i малады зямянін Мікаш кожны раз клапатліва аглядаўся — ці не ссунуліся бочкі з аўсом, якія ён вёз на продаж у мястэчка. Дзякла ў гаспадарскі двор ён ужо адвёз, мезлева ж трэба было аплаціць грашыма. У гэтым годзе гаспадарскім людзям пашанцавала: не трэба было... Болей »
Аднатомнік выбраных твораў выдатнай беларускай пісьменніцы Вольгі Іпатавай (нар. 1945) склалі лепшыя вершы, гістарычныя раманы і аповесці. Семдзесят шосты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».... Болей »
Раман "Знак Вялікага магістра" ахоплівае перыяд з 1388 па 1392 год (апроч эпілогу, які апавядае пра славутую Грунвальдскую бітву 1410 году). Гэта былі вызначальныя гады для лёсу нашай беларускай дзяржавы. Барацьба князя Вітаўта за незалежнасць Вялікага Княства Літоўскага (сённяшняй Беларусі), распачатая... Болей »
Гэтая кніга нарадзілася ў выніку вандровак па Беларусі ў 2005-2006 гг. вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай, пад час якіх яна, пры падтрымцы Інстытута гуманітарных і экалагічных тэхналогій, наведала дзесяткі памятных знакаў, магіл і помнікаў славутым людзям нашай краіны, якія былі змагарамі і набліжалі... Болей »
Выдатную галерэю вобразаў знакамітых дзеячаў Бацькаўшчыны Вольга Іпатава адкрыла ў 1971 годзе аповесьцю "Прадслава", прысьвечанай Эўфрасіньні Полацкай, якая "Сілай духоўнай узвысіла Полацк высока, Тым, хто імкнуўся да кнігі, сьвяціла, як зорка... Мове, адзінай дзяржаве шчэ толькі злучацца — сьвет нас... Болей »
Вольга Іпатава вядома беларускаму чытачу перадусім як празаік, аўтарка гістарычных аповесцяў і раманаў. «Задарожжа» - зборнік вершаў, дарэчы, не першы на творчым шляху пісьменніцы. Як паэтка Вольга Іпатава дэбютавала ў 1969 годзе зборнікам «Раніца». У «Задарожжы» сабраныя вершы апошніх гадоў. Лірычныя... Болей »