- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сучасныя варункі развіцця цывілізацыі маюць тэндэнцыю да ўсё большага дынамізму і мабільнасці, пашырэння і паглыблення глабалізацыйна-інтэграцыйных працэсаў. Развіццё транспартных камунікацый, сродкаў сувязі і, асабліва, інтэрнета, надало новыя імпульсы для наладжвання кантактаў паміж людзьмі розных культур, краін, этнасаў, што паўплывала на фарміраванне сістэмы агульначалавечых каштоўнасцей, інтарэсаў, мас-культуры, свядомасці. Але разам з працэсам глабалізацыі, які праяўляецца ў розных сферах жыцця, адбываюцца зрухі ў бок этнічнай самаідэнтыфікацыі і тэрытарыяльнай дыферэнцыяцыі, што знаходзіць праяўленне ў росце самасвядомасці этнасаў і развіцці іх культур, а таксама ў павышэнні ролі мясцовых (рэгіянальных, лакальных) інтарэсаў у развіцці асобных тэрыторый. Усё гэта дыктуе неабходнасць правядзення ў краінах, у тым ліку і ў Беларусі, эфектыўнай рэгіянальнай палітыкі. (фрагмент)