- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва «Ковчег» заснавана ў 1991 годзе з мэтай папулярызацыі беларускай літаратуры і музыкі. Назву выдавецтва атрымала дзякуючы паэтычнай серыі, у якой цягам гадоў убачылі свет 15 паэтычных зборнікаў сучасных беларускіх аўтараў: Зміцера Строцава, Фелікса Аксёнцава, Тяццяны Сапач, Алены Казанцавай, Адама Глобуса, Юрыя Цыбіна і інш.
Напачатку 90-х гадоў сумесна з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь выдавецтва «Ковчег» выдала аудыё-альбом «Беларускія народныя казкі», які стаў першым і апошнім вінілавым дыскам, выдадзеным у Беларусі. У той жа час «Ковчег» распачаў праграму выдання аудыёкасет, а затым кампакт-дыскаў з запісамі беларускай музыкі і беларускіх выканауцаў, у выніку чаго «Ковчег» выдаў і першы беларускі CD.
Штогод выдавецтва «Ковчег» выдае больш за 50 найменняў кампакт-дыскаў беларускіх аўтараў і выканаўцаў, а таксама кніг беларускіх аўтараў. За 20 год выдавецкай дзейнасці «Ковчег» выдаў больш за 300 найменняў кампакт-дыскаў агульным накладам больш за 200 000 асобнікаў і каля 500 кніг. Акрамя мастацкіх твораў, «Ковчег» выдае шмат даведачнай літаратуры, навуковых прац, тэзісаў дакладаў канферэнцый і сімпозіумаў, аматарам музыкі штогод прапаноўваюцца запісы ў самым шырокім дыяпазоне музычных стыляў: классіка і фальклор, духоўная музыка і выданні для дзяцей, а таксама джаз, блюз, рок, электронная музыка і інш.
У падтрымку ўласных выданняў «Ковчег» рэгулярна арганізуе канцэрты артыстаў і творчыя сустрэчы з аўтарамі літаратурных твораў.
Крыніца: Facebook
У гэтай кнізе аўтар, застаючыся верным сабе, выказвае шчырую любоў да Баларусі, не прамінае праблемы дабра і зла, услаўляе чалавечнасць, пранікнёна піша пра блізкіх людзей, жывых і страчаных. У лірычнай паэме, распавядаючы пра перамогу над эпідэміяй, яркія старонкі прысвячае каханню, добрым сямейным... Болей »
Творы, што ўвайшлі ў гэтую кнігу, засведчылі прыхільнасць яе аўтара да малых жанраў інтымнага зместу. Тут выявіліся і цікавыя, часам унікальныя, сюжэты, і стылёвае багацце, і дакладнасць псіхалагічных характарыстык. Вернасць і здрада, далікатнасць і вераломства па-майстэрску паказаны ў людскіх учынках.... Болей »
У новай кнізе Васіль Жуковіч пранікнёна піша пра любоў да роднага краю, свайго народа, яго выдатных сыноў і дачок, родных ды блізкіх людзей – маці, каханай, сяброў, землякоў. Ярка вылучаюцца нізкі вершаў “Свяціся імя тваё”, “Інтымны лад”, “Духоўная радня”. Такая паэзія стварае ў чытачоў пазітыўны настрой.... Болей »
Аўтар кнігі пранікнёна распавядае аб творчасці і цяжкіх выпрабаваннях трох славянскіх геніяў, неўміручай славе К.Каліноўскага. Уражвае загадкай К. Чорнага, расказам пра ўплыў М. Багдановіча на школьнікаў, пра адзінокага Я. Коласа, пакутніка С. Новіка-Пяюна, памяткую 95-гадовую А. Васілевіч, маладжавага... Болей »
Новы паэтычны зборнік лаўрэата літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча, лаўрэата звання «Чалавек Віцебшчыны-2009» Ігара Пракаповіча склалі вершы, якія напісаны апошнім часам. На думку аўтара, жыццё - гэта захапляльнае плаванне па вялікім возеры паміж астравоў расчыненай душы, зачараванай Айчыны, світальнай... Болей »
Сучасныя варункі развіцця цывілізацыі маюць тэндэнцыю да ўсё большага дынамізму і мабільнасці, пашырэння і паглыблення глабалізацыйна-інтэграцыйных працэсаў. Развіццё транспартных камунікацый, сродкаў сувязі і, асабліва, інтэрнета, надало новыя імпульсы для наладжвання кантактаў паміж людзьмі розных... Болей »
Чарговая кніга сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Беларускага ПЭН-цэнтра і Беларускай асацыяцыі журналістаў Аляксея Белага мае некалькі раздзелаў. Найперш гэта новыя вершы. Пра дзяцінства, вучобу, работу, уласныя пачуцці і адчуванні. Вядома, не ўсе вершаваныя творы, што ўвайшлі ў гэты зборнік, напісаныя... Болей »
У тэматычна багатай кнізе паэтам не ўтойваюцца найвастрэйшыя, самыя балючыя праблемы сучаснага жыцця. Яго найбольш хвалюе будучыня роднай краіны, лёс яе мовы, духоўнасці, незалежнасці. У выніку з чытачом працягваецца шчырая і пранікнёная гамонка, распачатая ў ранейшых зборніках. Многія старонкі прысвечаны... Болей »
У геаграфічным становішчы раёна за апошняе стагоддзе адбыліся значныя змены. Вельмі складаным яно было ў часы войнаў, асабліва Першай сусветнай, калі амаль тры гады лінія фронту падзяляла тэрыторыю раёна на дзве часткі. У 20–30‒я гады ХХ стагоддзя Мядзельшчына знаходзілася на ўскраіне Польшчы ў складзе... Болей »
Новую кнігу пісьменніка і краязнаўца Ігара Пракаповіча склалі апавяданні, сюжэты якіх былі пачуты і запісаны падчас шматлікіх вандровак па абшарах паўночна-заходняй Беларусі. Арыгінальныя легенды, паданні і народныя гісторыі сталі крыніцамі гэтых твораў. Выданне будзе цікавае ўсім, хто неабыякавы да... Болей »