- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чарговая кніга сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Беларускага ПЭН-цэнтра і Беларускай асацыяцыі журналістаў Аляксея Белага мае некалькі раздзелаў. Найперш гэта новыя вершы. Пра дзяцінства, вучобу, работу, уласныя пачуцці і адчуванні. Вядома, не ўсе вершаваныя творы, што ўвайшлі ў гэты зборнік, напісаныя “на адным уздыху”. Некаторыя з іх чакалі дапрацоўкі доўгія гады... Другі раздзел - твор, прысвечаны Ігнату Дамейку, паўстанцу, вучонаму, даследчыку, нацыянальнаму герою Чылі, які праз усё жыццё пранёс любоў да Беларусі. Яшчэ адзін раздзел зборніка - эсэ пра жыццёвы шлях і творчасць выбітных беларускіх літаратараў Дануты Бічэль і Міколы Купрэева, з лёсамі якіх Аляксея Белага звязвала і звязвае шмат цікавых падзей і цёплых успамінаў.