- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Федарэнка Андрэй Міхайлавіч нарадзіўся 17.1.1964 г. у в. Бярозаўка Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Мазырскі палітэхнікум, працаваў мулярам у Мазыры, Пінску, г.п. Мікашэвічах Лунінецкага раёна. Служыў у Савецкай Арміі. Затым працаваў транспартным рабочым у г. Калінкавічы, бібліятэкарам у в. Антонаўка Мазырскага раёна. У 1985г. паступіў у Мінскі інстытут культуры на бібліятэчна-бібліяграфічны факультэт, у 1990г. скончыў. Працаваў загадчыкам аддзела навукі, культуры, грамадскага жыцця і публіцыстыкі часопіса “Полымя”, на кінастудыі “Беларусьфільм”, загадчыкам аддзела прозы ў часопісе «Маладосць», супрацоўнікам аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва», стыль-рэдактарам часопіса «Дзеяслоў».
Піша па-беларуску і па-руску.
Першыя апавяданні былі надрукаваны ў часопісе “Маладосць” у 1987г. З’яўляецца аўтарам кніг:
1989 — «Гісторыя хваробы», «Бібліятэчка часопіса «Маладосць»; 1990 — «Гісторыя хваробы», «Мастацкая літаратура»; 1994 — «Смута», «Мастацкая літаратура»; 1999 — «Шчарбаты талер», «Юнацтва»; 2000 — «Три талера», Мн., «Современный литератор»; 2002 — «Афганская шкатулка», «Юнацтва»; 2008 — «Три талера», «Литература и Исскусство»; 2009 — «Нічые», «Мастацкая літаратура»; 2009 — «Афганская шкатулка», «Літаратура і Мастацтва»; 2010 — «Шчарбаты талер. Афганская шкатулка», «Мастацкая літаратура», серыя «Школьная бібліятэка»; 2011 — «Мяжа», «Літаратура і Мастацтва», сэрыя «Лімаўскі фальварк»; 2012 — «Сечка», «Галіяфы», сэрыя «Другі фронт мастацтваў»; 2012 — «Ланцуг», «Мастацкая літаратура», сэрыя «Беларуская проза ХХІ стагоддзя»; 2013 — «Вёска»; 2014 — «Ціша», «Мастацкая літаратура», сэрыя «Беларуская проза ХХІ стагоддзя»; 2018 — «Сузіральнік», «Кнігазбор», сэрыя «Бібліятэчка часопісу Дзеяслоў»; 2020 — «Жэтон на метро», «Мастацкая літаратура».
Акрамя таго творы ўваходзілі ў звыш двух дзесяткаў калектыўных зборнікаў, з іх 3 — драматургічныя. Лаўрэат шматлікіх літаратурных і драматургічных конкурсаў. Творы перакладаліся на рускую і еўрапейскія мовы. У 1995г. за кнігу “Смута” атрымаў Літаратурную прэмію імя Івана Мележа. У 2000г. удзельнік Літэкспрэсу «Еўра2000».
Адкрытасць і непасрэднасьць – адзін з прыёмаў, які прымушае чытача дачытаць (даслухаць) раман да канца. Разважаньні – аснова аповеду Андрэя Федарэнкі. У простых, часам хаатычных словах, сказах, радках маем матэрыялізаваныя думкі аўтара, якому ўдалося думку перанесьці на паперу. У кароткай анатацыі кнігі... Болей »
“Дзікі Луг” – гэта шэдэўр. Шэдэўр па форме. Калі ў першай палове апавядаецца пра рай, а ў другой – пра выгнанне з раю. Шэдэўр па змесце. Бо ніколі тэма канца беларускай вёскі не гучала так пранізліва. Шэдэўр па кампазіцыі. Кожны персанаж неабходны. І няма персанажаў “прахадных”. Шэдэўр па мове. Тут няма... Болей »
Пасля ўсіх падзеяў, што адбыліся пасля 2014 году, гісторыя Андрэя Федарэнкі пра Крым слухаецца асабліва шчымліва. Крым даваенны, Крым курортны. Паўвостраў, дзе так лёгка завязваецца курортны раман. Нават, калі Вы – закаранелы халасцяк. Аксамітны бераг, на якім усе праблемы засталіся, быццам бы, за паўночным... Болей »
“Советская Родина” – паняцце абстрактнае. Не тое, што Радзіма сапраўдная. І разлука з ёй – цяжкае выпрабаванне, якое не кожны здольны вытрымаць. Герою вострасюжэтнай аповесці Андрэя Федарэнкі “Салдат” гэтая праўда адкрываецца падчас службы ў савецкай арміі. І штурхае яго на злачынства.... Болей »
Даўно, ледзь не ў даайфонаўскую эпоху, прынамсі, задоўга да Вялікага Каранціну і ўсяго, што затым пачалося, на базе нашай айчыннай, сусветна вядомай кінастудыі вырашылі стварыць нешта кшталту філіяла ці даччынага адгалінавання. Новая ўстанова павінна была займацца развіццём і папулярызацыяй выключна... Болей »
Як і заўсёды, проза Андрэя Федарэнкі чытаецца і слухаецца лёгка і прыемна. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі. Творы пісьменніка вызначаюцца любоўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю.... Болей »
Калі вы любіце хадзіць па грыбы - гэтая аповесць Андрэя Федарэнкі для вас. Бо знойдзеце тут шмат нагодаў паспрачацца з аўтарам. Калі ня любіце збіраць грыбы, дык гэтая рэч таксама для вас. Вы адкрыеце для сябе – наколькі захапляльны і няпросты гэты занятак. Нават, калі вы цалкам абыякавы да грыбоў беларус... Болей »
Жыць у эпоху перамен – не самы лёгкі занятак. Асабліва, калі ты савецкі пісьменнік, які ўсё жыццё пісаў пра старшыняў калгасаў, добрых партызан і кепскіх немцаў. Усё, што ты рабіў на працягу жыцця раптам аказваецца нікому непатрэбным. А само жыццё павісае на валаску. Каб акрыяць пасьля інфаркту, галоўны... Болей »
“Повесць” можна разглядаць, як асобны твор Андрэя Федарэнкі. Маэстра грае на двух рэгістрах. Адзін – цалкам графаманская пісаніна, “повесць пра першае каханне”, першы пісьменніцкі вопыт немаладой жанчыны. Другі – думкі і ўспаміны літаратурнага рэдактара, да якога гэтая “повесць” трапляе ў рукі. Камічнае... Болей »
Раман Андрэя Федарэнкі «Жэтон на метро» знешне нібыта працягвае прыгодніцкую тэму двух яго папярэдніх кніг, «Афганскай шкатулкі» і «Шчарбатага талера» (паводле апошняга на «Беларусьфільме» зняты тэлевізійны міні-серыял), толькі разлічаны не на падлеткаў, а на дарослых. У межах крымінальнай гісторыі ў... Болей »