- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Даўно, ледзь не ў даайфонаўскую эпоху, прынамсі, задоўга да Вялікага Каранціну і ўсяго, што затым пачалося, на базе нашай айчыннай, сусветна вядомай кінастудыі вырашылі стварыць нешта кшталту філіяла ці даччынага адгалінавання. Новая ўстанова павінна была займацца развіццём і папулярызацыяй выключна нацыянальнага кіно. Сказана – зроблена. З назвай доўга не мудрылі, назвалі проста: «FilmBell», што значыла – фільм прыгожы; падвойныя італьянскія «эл», на думку маркетолагаў, прыўносілі сюды павевы вялікага Феліні. Аднак неўзабаве высветлілася, што, акрамя гэтай сімпатычнай, па прынцыпе інверсіі створанай назвы, дзве ўстановы нічым не адрозніваюцца, а падобныя адна да адной як дзве кроплі вады, ці вось, як Оля і Яло. Абедзве мелі аднолькавую штатную структуру, адну і тую ж матэрыяльна-тэхнічную базу (так званы Смалявуд), для абедзвюх асноўнай крыніцай існавання з’яўляліся сумесныя руска-беларускія праекты. (фрагмент)