- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ігар Снарскі ажаніўся на апошнім курсе, у канцы мая, – ажаніўся, як сам ён тлумачыў, нібы апраўдваўся, свайму сябру, рэдактару інстытуцкай сценгазеты, – «проста каб ажаніцца, каб неяк інакш пажыць...» Але нашто трэба было тлумачыць, апраўдвацца? Ігару было 25, Галі, яго нявесце, – 22, яны вучыліся разам у політэхнічным інстытуце, у адной групе, жылі ў адным інтэрнаце, а быў самы разгар спякотнага мая, калі дні стаялі млявыя і здаваліся нейкімі расплаўленымі, як асфальт пад нагамі, калі вечары пахлі летняй зямлёй, маладой травою, маладым лісцем старой грушы, што расла каля інтэрната і верхнімі галінамі даставала да самага Галінага балкона, з душнымі чорнымі начамі, калі коўдра ліпне да цела, і варочаешся, глядзіш у столь і не можаш заснуць – не памагаюць расчыненыя насцеж балконныя дзверы і акно... што ж тут дзіўнага, што маладыя людзі такім часам пакахаліся і захацелі хутчэй пажаніцца? (фрагмент)