Ганна Кандрацюк: Мая новая кніга будзе пачынацца рэпартажам пра Кастуся Каліноўскага
2025-01-13 20:35
Неўзабаве выйдзе новая кніга рэпартажаў беластоцкай беларускай пісьменніцы Ганны Кандрацюк. Гэтым разам кніга будзе прысвечана вядомым асобам, звязаным з Беласточчынай.
Кніга пачынаецца рэпартажам пра асобу Кастуся Каліноўскага:
– Кніга пачынаецца з Кастуся Каліноўскага. У студэнцкія часы я выязджала на стажыроўку ў Менск, гэта быў 1989-1990 год, з “Талакой”, у прыватнасці з Сяргеем Вітушкам. Мы часта ездзілі ў Вільню, і там адзначалі гэтыя гадавіны Кастуся Каліноўскага, былі на гары Гедыміна, бо ўжо тады ведалі, што ён там пахаваны.
Беларускае Радыё Рацыя