- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Біяграфічныя занатоўкі з гісторыі адднага патрыёта і змагара за беларускую незалежнасьць генэрала Дзьмітра Касмовіча – чарговае выданьне Сяргея Ярша, які зьяўляецца спэцыялістам у справе антысавецкага супраціву ў Беларусі. У кнізе паказаны шлях сталеньня і станаўленьня генэрала Касмовіча, як шчырага беларуса і патрыёта. Маючы добрую адукацыю, генэрал прыкладаў усе свае намаганьні для стварэньня незалежнай Беларусі. Менавіта ён, будучы сябрам Беларускай Незалежніцкай Партыі спрычыняецца да арганізацыі яе сеткі на беларускіх этнічных тэрыторыях – Смаленшчыне і Браншчыне. Лёс склаўся так, што пасьля вайны генэрал працягнуў замаганьне за незалежнасьць ужо не ў вайсковым мундуры, але ў цывільным гарнітуры. Да апошніх дзён ён быў аддадзены цалкам беларускай справе, але так і не дажыў да незалежнасьці Беларусі ўсяго паўгады. Гэтае невялікае выданьне – вяртаньне ў шэраг знакавых постацяў беларускай гісторыі беларускага патрыёта Дзьмітра Касмовіча.