be

Ёрш Сяргей

Ёрш Сяргей

Нарадзіўся 29.02.1972 году ў Слоніме, што ў Гарадзенскай вобласьці. Беларускі гісторык, журналіст. Скончыў слонімскую СШ № 1 (1989), гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя М. Танка (1994). Служыў у беларускім войску (1994-95). Працаваў дырэктарам Народнага музэю СШ № 4 г. Слоніма (1995-97), журналістам газэтаў “Газета Слонімская” (1997-2001), “День” (2002), “Наша ніва” (2002-2004). Выдаваў газэты “Голас камбатанта” (Слонім-Менск, 2000-2001), “Наша вера” (Слонім, 2000), часопіс “Слонімскі край” (2000) ды інш. Галоўны рэдактар і адзін з выдаўцоў часопіса “Беларускі Рэзыстанс” (Менск, з 2004-га). Дасьледуе беларускі нацыянальны супраціў 1940-50-х гадоў, гісторыю Беларускай грэка-каталіцкай царквы, гісторыю Слонімшчыны. Аўтар кнігаў “Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі” (Слонім-Менск, 1998), “Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944-1956. Даведнік” (у сааўтарстве; Менск, 1999), “Рыцар Свабоды. Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі як ідэоляг і арганізатар беларускага нацыянальнага антынацыскага Супраціву” (Менск, 2004), брашураў “Слонімшчына антысавецкая” (Слонім, 1999), “Беларуская партызанка” (Менск, 1999), “Маладзёжны незалежніцкі рух на Слонімшчыне (гістарычны нарыс)” (пад псеўданімам “Міхась Гутар”, Слонім, 2000), “Усевалад Родзька. Правадыр беларускіх нацыяналістаў” (Менск, 2001), “Беларускі нацыяналізм. Даведнік” (пад псеўданімам “Пятро Казак”, Менск, 2001), “Генэрал вызвольнага фронту” (пад псеўданімам “Ян Каваль”, Менск, 2002), “Была вайна. З гісторыі антысавецкага ўзброенага супраціву” (у сааўтарстве, Менск, 2003) ды інш. Ляўрэят прэміі імя Ф. Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру за кнігу “Вяртаньне БНП” (1998), ляўрэят прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў “За ўсталяваньне свабоды прэсы на Беларусі” (1998). Жанаты, мае дачку Рагнеду. Жыве ў Менску.

Ёрш Сяргей. Выданьні

Гісторыя перыядычнага друку Слонімшчыны
pdf

Гісторыя перыядычнага друку Слонімшчыны

(1916– 2016)
Ёрш Сяргей, Чыгрын Сяргей

У гэтым выданні даследуецца гісторыя перыядычнага друку Слонімшчыны ХХ — пачатку ХХI стагоддзя. Гэта адно з першых асобных даследаванняў гісторыі рэгіянальнага перыядычнага друку ў Беларусі.... Болей »

Дэсант у няпэўнасць
pdf

Дэсант у няпэўнасць

Беларускі парашутны батальён "Дальвіц" 1944-1945 гг.
Ёрш Сяргей

Апошняя вайна, якая самым непасрэдным чынам закранула Беларусь, дагэтуль крывавіць. Нягледзячы на тое, што пасля яе заканчэння ўжо прайшлі больш за 60 гадоў. Не ўсе раны загоеныя, не ўся праўда сказаная. Няма адзінай ацэнкі тых жахлівых падзеяў на нашай зямлі: для кагосьці вайна Вялікая Айчынная, для... Болей »

Саюз Вызваленьня Беларусі
pdf

Саюз Вызваленьня Беларусі

1946—1947 гг.
Ёрш Сяргей

Гісторыя антысавецкага супраціву ў адрозьненьні ад суседзяў была суцэльнай “белай плямай” у беларускай гістарыяграфіі. Саюз вызваленьня Беларусі – адна з тых арганізацыяў, што былі створаныя маладымі патрыётамі, якія былі гатовыя ахвяраваць сабой дзеля незалежнасьці Беларусі. Доўгі час пра гэтую арганізацыю... Болей »

Рыцар Свабоды
pdf

Рыцар Свабоды

Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі як ідэоляг і арганізатар беларускага нацыянальнага антынацыскага Супраціву Спэцвыпуск часопіса “Беларускі Рэзыстанс“
Ёрш Сяргей

Кніга Сяргея Ярша – знакамітага дасьледчыка беларускага супраціву прысьвячаецца адной з найважнейшых постацей беларускага адраджэнскага руху – ксяндзу Вінцэнту Гадлеўскаму. Ксёндз Гадлеўскі – няспынны змагар за свабоду і незалежнасьць Беларусі – пакінуў свай значны сьлед амаль у кожнай з эпохаў беларускай... Болей »

Была вайна...
pdf

Была вайна...

З гісторыі антысавецкага ўзброенага супраціву
Ёрш Сяргей, Лескець Сяргей

Шмат хто чуў пра Украінскую паўстанскую армію, ці як казалі ў савецкі час “бандэраўцаў”, гэтак жа як і пра летувіскіх “лясных братоў”, ці польскю Армію Краёву. І толькі Беларусь падавалася “сінявокай партызансткай савецкай рэспублікай”. Сяргей Ёрш, які некалі дасьледваў і беспасьпяхова спрабаваў абарніць... Болей »

Генэрал вызвольнага фронту
pdf

Генэрал вызвольнага фронту


Ёрш Сяргей

Біяграфічныя занатоўкі з гісторыі адднага патрыёта і змагара за беларускую незалежнасьць генэрала Дзьмітра Касмовіча – чарговае выданьне Сяргея Ярша, які зьяўляецца спэцыялістам у справе антысавецкага супраціву ў Беларусі. У кнізе паказаны шлях сталеньня і станаўленьня генэрала Касмовіча, як шчырага... Болей »

Усевалад Родзька
pdf

Усевалад Родзька

Правадыр беларускіх нацыяналістаў
Ёрш Сяргей

Дасьледчык гісторыі беларускага рэзыстансу прадстаўляе чарговае выданьне, прысьвечанае постацям беларскга антысавецкага супраціву. Героем брашуры – Усевалад Родзька, кіраўнік Беларускай Незалежніцкай Партыі, маёр Беларускай Краёвай абароны, патрыёт і змагар за незалежнасьць Бацькаўшчыны. Падвойнае жыцьцё... Болей »

Вяртаньне БНП
pdf

Вяртаньне БНП

Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі
Ёрш Сяргей

Гісторыкі, якія працуюць з тэмамі забароненымі для вывучэньня ў савецкія часы сутыкаюцца з вялікімі цяжкасьцямі – асноўныя крыніцы інфармацыі знаходзяцца зў засакрэчаных архівах, у якія няма доступу кожнаму, хто пажадае. Хаця некаторыя дыкумэнты ўзьнікалі і ў выданьнях савецкага часу, але зь вядомых... Болей »

Беларускі Рэзыстанс 2 (13) 2012
pdf

Беларускі Рэзыстанс 2 (13) 2012

Часопіс найноўшай гісторыі

Cкаўцкая паштоўка з партызанскімі матывамі Архіўная справа Янкі Гінько. Да 100-х угодкаў з дня нараджэньня сябра ЦК Беларускай Незалежніцкай Партыі Атрута супраць “лясных братоў” Кніга пра беларускіх камандас Справа Гадлеўскага Справа начальніка штабу батальёну Чырвонай Арміі Івана Люцко.... Болей »

Беларускі Рэзыстанс 2 (11) 2011
pdf

Беларускі Рэзыстанс 2 (11) 2011

Часопіс найноўшай гісторыі

Тэма гэтага нумару “БР” — беларускі нацыянальны партызанскі рух падчас нямецкай акупацыі 1941-1944 гадоў. Ад самага пачатку мы па драбніцах зьбіралі і публікавалі зьвесткі на гэтую тэму, каб толькі абазначыць яе, заахвоціць нашых аўтараў да пошуку новых сьведчаньняў і дакумэнтаў. Цяпер надыйшоў час пераходзіць... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org