- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гісторыкі, якія працуюць з тэмамі забароненымі для вывучэньня ў савецкія часы сутыкаюцца з вялікімі цяжкасьцямі – асноўныя крыніцы інфармацыі знаходзяцца зў засакрэчаных архівах, у якія няма доступу кожнаму, хто пажадае. Хаця некаторыя дыкумэнты ўзьнікалі і ў выданьнях савецкага часу, але зь вядомых прычынаў, яны былі пададзеныя адпаведна прапагандысцкім мэтам зь якімі яны публікаваліся. Такім чынам, адна са старонак гісторыі беларускага антысавецкага супраціву амаль была схаваная ад грамадзтва. Беларуская Незалежніцкая партыя пра якую піша аўтар, як раз і ёсьць той старонкай гісторыі, якую так доўга намагаліся схаваць ад беларусаў. Менавіта з гэтай партыяй зьвязаны найбольш значны супраціў саветам. На працягу некалькіх гадоў у Беларусі ішло змаганьне БНП і КДБ, пры чым замганьне вялося зь пераменным посьпехам. Сяргей Ёрш грунтуючыся на тых скупых дамэнтальных зьвестках, якія прасачыліся са спэцсховішчаў, дадаўшы да таго сьведчаньні жывых людзей, а таксама эміграцыйных крыніцаў – спрабуе вярнуць у гістрычную памяць беларусаў Беларускую Незалежніцкую Партыю – арганізацыю, якая стала сымбалем і рухавіком змаганьня за вольную і незалежную Беларусь.